31.08.2013

Прыказкі пра поры года

Хто ўлетку гуляе, той узімку галадае.
Снег напаў, пастух прапаў.
Зіма без снега, лета без хлеба.
Увосень і верабей сыты.
Лета прыпасае, а зіма паядае.

28.08.2013

Прыказкі пра працавітасць і гультайства 3

Што пасееш, тое і пажнеш.
Хто працуе, таму і шанцуе.
Праца чалавека корміць, а лянота порціць.
Працу палюбіш – чалавекам будзеш.
Увосень і верабей багаты.
Учарашняга дня не дагоніш.
Гультая зямля не любіць.
У гультая рукі не баляць.
Чужое не грэе.
Скупы два разы плоціць, лянівы два разы ходзіць.
На яду мастак, а на работу так-сяк.

25.08.2013

Прыказка пра дзяцей у малюнку


Прыказкі пра працавітасць і гультайства 2

За добрым гаспадаром і свінка – гаспадынька.
Каб смачна пад’есці і хораша хадзіць, трэба многа рабіць.
Раніцай – росна, удзень – млосна, вечарам – камары, так і не выбера пары.
Чалавек без працы, што птушка без крылаў.
Без працы няма чаго хлеба шукаці.
Найсмачнейшы хлеб ад сваёй працы .
Ваўка ногі кормяць.
Хто рана ўстае, той многа зробіць.
Калі ўлетку на сонцы не папячэшся, то ўзімку з холаду натрасешся.
Не той багаты, хто мае, а той багаты, хто дбае.
Хто ўлетку спіць, той узімку не есць.
Дзе гультай арэ ды скародзіць, там пустазелле добра родзіць.

Прыказкі пра працавітасць і гультайства

Каб рыбу есці, трэба ў ваду лезці.
Трэба нахіліцца, каб з ручая напіцца.
Па дарозе ідучы, грыбоў не набярэш.
Гультай за работу, а мазоль за руку.
Гультай сем рэчаў разгадае.
Ад работы і коні дохнуць.
Баба з калёс, калёсам лягчэй.
Работа не воўк, у лес не ўцячэ.
У пастушкі няма служкі.
Улетку, улетку зраблю сабе клетку! – кажа сабака.
Ад лішняй яды не будзеш багаты, а пузаты.
Бабская работа ўся каля рота.

Прыказкі пра сям'ю 4

Быў бы сад, а салаўі прылятуць.
Ні каня, ні вала - сядзі, як паня.
Твае коні - ты й пільнуй.
Сытага сабаку не падкупіш.
Няма ані цыбулькі, ані ўкрышыць ува што.
Як зварыш, так і з'ясі.
Без часу не будзе квасу.
Як маеш дзіцятка, дык май і калыску.
Дзетак узгадаваць - не курак пасклікаць.
Малыя дзеці - галава баліць, вырастуць - сэрца.
Не гадуючы малога, не мецімеш вялікага.
Дзіця, не ўпаўшы, не вырасце.
Без кораня і палын не расце.
Які род, такі плод.
Па гнязду відаць, якая птушка.
Не ўмеў гадаваць, умей выбачаць.
Да пяці год пястуй дзіця, як яечка, з сямі - пасі, як авечку - тады выйдзе на чалавечка.
Не слухаў малы, не паслухае і вялікі.
Не навучыць бацька, дык навучыць гора.
Хату мяці, а шуму вон не нясі. 

Прыказкі пра сям'ю 3

Мужык з жонкай сварыцца - у гаршчку трасца вырыцца.
З тварам да вянца, з розумам да канца.
Лепей дома на саломе, чым замужам на падушках.
Як гаспадар у карчме скача, дык гаспадыня ў хаце плача.
Хоць вох, ды ўдвох.
Хату мяці, а шуму вон не нясі.
Мыжык ды баба - адна рада.
Якое семя, такое і племя.
Пры сонейку цёпла, пры мамцы добра.
Гаспадарку весці - не барадой трэсці.
Як дбаем, так і маем.
Які дагляд, такі і лад.
Не дагледзіш вачыма, заплаціш грашыма.
Якія сані, такія і самі.
Запас бяды не чыніць.
На сваім падворку і сабака - пан.

Прыказкі і прымаўкі пра сямейны лад 2

Каханне і кашаль не схаваеш.
У каханкі смаляныя лаўкі.
Дзеўцы вяселле, а карове смерць.
Сям'я гушчу любіць.
Калі ў хаце ціха - не бярэ ліха.
Што двор, то нораў.
Адрэзанай лусты не прылепіш.
Пад добрым кустом трава зелянее, за добрым мужыком жонка маладзее.
Матчыны рукі заўсёды мягкія.
Бацькоўскае слова дарэмна не гаворыцца.
Як добра свякроў, то добра і нявестка.
Якая гаспадыня, такі і парадак. 

Прыказкі пра дзяцей

Сваё дзіцятка мілей сэрцу маткі.
І сава сваіх дзетак хваліць.
"Чые дзеткі харашэйшыя?" - "Мае, - кажа сава. - І лупаценькія, і кашлаценькія".
Як дзіця плача, маткі сэрца з жалю плача.
Усякая матка хваліць сваё дзіцятка.
Каторага пальца не ўрэж, то кожны баліць; катораму дзіцяці кепска, то ўсё бацькам сэрца баліць.
Многа дзяцей - многа клопату, але і радасці шмат.
Дзяцей маючы, хоць бедна жыву, але весялюся.
Бацька за парог, а дзеці за пірог.

Прыказкі пра смерць у малюнку


Прыказкі пра сяброўства 2

Не той сябра, хто вусны мёдам мажа, а той, хто ў вочы праўду кажа.
З кім пазнаешся, такім і сам станешся.
З кім павядзешся, ад таго і набярэшся.
Той не можа быць другам, хто абыдзе ў бядзе кругам.
Не карай, Божа, нічым, як сябрам ліхім.
Лепш сто сяброў, як сто рублёў.
Новых сяброў набывай, але старых не забывай.
Гара з гарою не сходзяцца, а чалавек з чалавекам заўсёды.

23.08.2013

Прыказкі пра сяброўства

Дружба мацней за каменныя сцены.
Чалавек без сябра што ежа без солі.
Прыяцеля за грошы не купіш.
Прыяцеля пазнаеш у няшчасці.
Шукай сабе сябра ў бядзе.
І службу служы, і сябру дапамажы.
Не ў службу, а ў дружбу.

19.08.2013

13.08.2013

Прыказкі пра мову і слова 3

Сабака брэша – вецер вее.
Са свайго языка спусціш- на чужым не зловіш.
Слова сказаў- сякераю адсек.
Слова як птушка: выпусціў- не зловіш.
Словы – гужы, за сэрца цягнуць.
Слоў на мяшок, а спраў на вяршок.
Скажаш бабцы- як усёй грамадцы.
Усяму пачатак – родная мова.
Хто забыў сваіх продкаў- сябе губляе, хто забыў сваю мову- усё згубіў.
Хто пытае, той не блудзіць.
Язык да Кіева давядзе.
Язык не сцяг, а дружыну водзіць.
Языком гару зверне , а на працы месца не знойдзе.
Языком у Вільні, а галавой за печчу.
Язык у разумнага ў галаве, у дурня- на зубах.
Якая птушка, такі і галасок.

10.08.2013

Прыказкі пра слова і мову 2

Ласкавае слова лепш за мяккія пірагі.
Лепш крышку зрабіць, чым багата нагаварыць.
Лёгка сказаць, ды далёка дыбаць.
Мая зязюля, але не так кукуе.
Меней гавары- болей пачуеш.
Многа гаворана, ды мала сказана.
Мякка сцеле- мулка спаць.
На чужы рот гузіка не нашыеш.
Не бойся сварлівага, а бойся маўклівага.
Не той сябар, хто мёдам мажа, а той, хто праўду кажа.
Няма тае хусты, каб завязаць людзям вусны.
Парожняя бочка звініць .а поўная маўчыць.
Пляце праз дзявятае ў пятае.
Праўду сказаць – ворага нажываць.
Прымаўкі ды прыказкі- роднай мовы прывязкі.
Рана загоіцца, а злое слова- ніколі.
Расказалі пра вераб’я, а прыкажуць пра жураўля.

02.08.2013

Прыказкі і прымаўкі пра сям'ю

Дай, Божа, старым вочы, а маладым розум.
Дзе стары бурчыць, малады памаўчыць.
Хто бацьку і маці зневажае, той дабра не знае.
Як гукнеш, так і адгукнецца.
Старога паважай, малога павучай