09.12.2021

Прыкметы пра снежань

Звону ў снежні многа - весялейшая дарога.

Калі зіма паспрабавала свае сілы да 18 снежня, то адлігі будуць доўгімі.

Калі зайцы блізка падыходзяць да жылля, чакай зіму суровую.

Калі снежань радуе вялікімі гурбамі, летам будзе добры ўраджай травы.

Калі ў снежні снег мяккі і цяжкі - лета будзе мокрым, а калі сухі, як порах, то і лета сухім будзе.

Мароз трашчыць - моцны холад кліча.

Калі 9 снежня будзе ціха, зіма цёплая будзе.

Калі ў снежні снег шчыльна кладзецца да плота, чакай дрэннага лета, а калі не - чакай добрага ўраджаю.

Калі сабака качаецца па снезе, значыць, снегапад скора будзе.