20.07.2019

Кумаўство

Каго добра ўважаюць, з тым і кумаюць.

Каля пекла жывучы, то трэба і чорта за кума папрасіць.

У добрай гадзіне то і кум пабраціме.

Кумаўство не вялікае сваяўство.

Кум куме палцінку, а кума - халсцінку.

Гнісь, кум, не гнісь, да кала кішэні павярнісь.

Не быўшы кумам, не піць піва.

Хоць кум, ды сабака.