20.05.2015

Прыказкі з лічэбнікамі. Тры. Ч.1


Скупы тройчы плаціць.
Трох не злічыць.
Схавай свае тры грошы.
Баба качаргу мяняла, і тое тры дні гуляла.
Хто тры разы арэ, той болей снапоў збярэ.
Першую жонку бог даў, другую сам знайшоў, а трэцюю чорт прынес.
У тры секачы сякуць, аднаго рака пякуць.
Тры чвэрці да смерці.
Адсунься ты, то сядзе тры!
Адзін сын - не сын, два сыны - паўсына, і толькі тры сыны - сын.

12.05.2015

Майскія прыказкі

Красавік з вадою, май з травою.
Юры на парог вясну прывалок (6 мая).
Цёплы Ягор вясну пачынае (6 мая), а Ілля заканчвае лета (2 жніўня).
Верамей, Верамей, пра пасевы разумей (13 траўня).
На Мікалая дождж лішнім не бывае: на Мікалая дажджліва - летам будзе добрае жыта (22 траўня).
Май - і пад кустом рай.
Травень зялёнай травой славен.
Май халодны - год хлебаробны.
Май - усяго года рай.
Травень - салаўінае лета.