11.06.2016

Прыказкі з лічэбнікамі. Сем. Ч.3

Калі сем дзевак - не нажыва, а зжыва.
У каго дочак сем, то і доля ўсім, а ў каго адна, то і долі жадна.
Сем год навесткай была ды не ведала, што сучка без хваста.
Лепей сем разоў згарэць, як адзін раз аўдавець.
Як была сем гадоў удавою, то не чула ножак пад сабою.
Дурню і сем вёрст не крывулькі.
Чорт сем пар лапцей стаптаў, пакуль пару дабраў (пра мужа і жонку).
У дзеўкі сем скул на баку - і то не ў знак, а замуж выйдзе, адна сядзе - і та вадзіць.
Сем работ пачне - ніводнай не закончыць.
Нагані з сямі сёл сабак - і то адбрэшацца.

07.06.2016

Прыказкі з лічэбнікамі. Сем. Ч.2

На сем паганятых адзін араты.
На сем сукоў садзіцца.
На год сем прыгод, а на веку – без ліку.
Сем капот ды голы жывот.
Сем пятніц на тыдні.
Сем разоў глядзі, а назад не вядзі.
Сем разоў мер і то не вер.
З-за аднаго абеду сем міль еду.
Сем сёл. адзін вол і той гол.
Нос - на семярых рос, а аднаму дастаўся.
Сямёра аднаго не чакаюць.
У адзін дзень сем перамен.
Не хваліся за сем дзён, а хваліся за сем год.
Сем паноў, двое штаноў; хто раней устаў, той штаны ўзяў.

04.06.2016

Прыказкі з лічэбнікамі. Сем. Ч.1

Адзін з сошкаю - сямёра з ложкаю.
Сем разоў адмерай, адзін раз адрэж.
На сем двор адзін тапор, адзін рубіць, а шэсць у кулак трубяць.
Сем сёл, адзін вол і той гол.
Сем сёл - адзін вол.
На сем хат адна сякера.
Служыў сем год, заслужыў сем рэп, ніводнай чырвонай.
Адным махам сем мух забіяхам. 
Адным стрэлам сем качак забіў
Гаспадыня! Сем град– адзін бурак. 
Гора адно не йдзе, а за сабою сем вядзе. 
З сямі печаў хлеб. 
Ліса семярых ваўкоў ашукае.