18.06.2015

Прыказкі і прыкметы пра чэрвень 2

У чэрвені ўбача спадар, што Бог дасць у дар.
Праводзіць чэрвень на работу, адаб'е ад песень ахвоту.
У чэрвені дзень - з год.
Травень - радасць, а чэрвень - шчасце.
Чэрвеньскія ночы з вераб'іны нос.
Чэрвень на навальніцы багаты.
У чэрвені на полі густа, а ў каморы пуста.
Калі чэрвень сухі - купляй пчолку, а калі мокры - купляй кароўку.

14.06.2015

Пра дарогу 2


Свая ношка няцяжкая.
У дарозе пазнаеш прыяцеля.
Дарога і дзяцей вучыць.
У дарозе ўсё добра пра запас.
Пойдзеш нацянькі - згубіш дзянькі.
Невядомая дарога на канцы языка.
У дарожцы ўсякае здараецца: ка лі яна - маці, а калі - і мачыха.

12.06.2015

Пра дарогу


Сем седакоў не воз, абы конь вёз.
Ладзь калёсы зімою, а сані летам.
Не запрогшы, не паедзеш.
Не конь вязе, а дарога.
Дарога і мучыць, але і вучыць.
Дарога не спіць.
Добрая дарога - карацейшы шлях.

06.06.2015

Адзенне, абутак

Не адзенне красіць чалавека, а чалавек адзенне.
Яго лепш карміць, як апранаць.
Старое адзенне беражэ новае.
Пашануй адзенне ў хаце, а яно цябе пашануе ў людзях.
Прыбяры пень, і пень будзе прыгожы.
Апранецца, як пава, але дурная слава.
Добрая рэч акуратных людзей любіць.
Па адзежцы сустракаюць, па розуму праваджаюць.