30.04.2014

Прыказкі пра хваробу

Кароста не проста – панская хвароба.
Кароста не напасць, толькі ўночы спаць не дасць.
Вядома: каму свярбіць, той драпае.
Кашаль – хвароба не ліхая, але хата не ўціхае. 
Каб не кашаль і не ўдуха, была б хата глуха. 
Хрыпае у грудзёх – не быць у людзёх. 
Пярхота ды чыхота – не свая ахвота. 

Прыказкі пра час


29.04.2014

Праўда - хлусня

На губах - мёд, а ў сэрцы - лёд.
У змяі луско прыгожае, а джала ядавітае.
Анёлам ляцеў, а чортам сеў.
У ногі цалуе, а за сэрца кусае.
Адно на ўме, а другое на языцэ.
Есць і п'е, а ліха мысліць.
Лёстачкамі дух займае, а ліха думае.
Ходзіць ціхенька, ды думае ліхенька.
Густа сее, ды рэдка ўсходзе.

28.04.2014

Прымаўкі пра месяцы

Студзень

Студзень - году пачатак, зіме палавіна. 
Студзень хаты студзіць - рана гаспадароў будзіць. 
Студзень пагодны - будзе год плодны. 

Люты

Прыйдзе люты - спытае, як абуты. 
Віхры ды мяцелі ў лютым наляцелі. 

24.04.2014

Прыказкі пра ежу 3

Лішняга і свінні не ядуць.
Не мёд усё тое, што соладка.
Смачнае не пераясі і чыстае не пераходзіш.
Пераборны заўсёды галодны.
Хто перабірае – з голаду памірае.
Не дорага ежка, дорага пацешка.
Хоць без пацешкі, але ў сподачку.
Абед не ў даед.
Абед не ўцячэ, з’ясце.
Хто есць нажом, той з’есць ражон.
Хто пад’еўшы, не аддыша, таго Бог за свінню запіша. 

22.04.2014

Прыказкі пра ежу 2

Не ліжы таўкача – лысы будзеш.
На спіне шоўк, а ў жываце шчоўк.
На пузе шоўк,а ў пузе шчоўк.
Чужы хлеб смачнейшы.
Ашчандзаўся, ашчандзаўся: хлеб з’еў, а квас астаўся.
Сядзі, баба, да вечара, табе бліноў напечана.
Хто бульбы не з’еў, той галодны чалавек.
Без капусты жываты пусты.
Кошкі мяса ядуць, табе косці аддадуць.
Есць як кот: колькі важыць, столькі і з’есць.

21.04.2014

Прыказкі пра дабро і зло 2

«На сьвеце больш зла, як дабра»
«Ліхое ніколі ня ўтоіцца»
«Зла ня кліч- яно само прыйдзе»
«Злосьць, што лёд: да цяпла жыве»
«Ні зла, ні дабра»
«За добрае добрым плаціць трэба»
«Добра тое, што забытае»
«Золата i на сьметніку блішчыць»
«Кепскае адразу відаць, а добрае ўбачыць трэба»

19.04.2014

Прымаўкі пра ежу

Памаўчы, язычок, калі ясі, а не памаўчыш – трасцу з’ясі.
Галоднай курцы зярнятка на думцы.
Як не пад’ясі, дык залатую карэту прадасі.
Галодныму цыганы сняцца.
Як маем, так ужываем.
Гора было ваша, што перапрэўшы была каша, - цяпер бы з’елі й такой, да няма ніякой.
Нюхай, ды не рухай.
Прыйшлі вестачкі, што хочацца естачкі.
Спадзяваўся дзед на мёд, ажно і без вады спаць лёг.

17.04.2014

Прыказкі пра дабро і зло

«Добрага ніколі не замнога»
«Зло дабра ня любіць»
«Добрае доўга ў памяці, а ліхое яшчэ даўжэй»
«Ліха без дабра не бывае»
«Хто ліхога ня бачыў, той добрага шанаваць ня ўмее»
«Ад дабра дабра не шукай»
«Гора прысыпляе, а дабро абуджае»
«Добрае для добрых, а благое нам»

14.04.2014

Прыказкі пра гасціннасць 4


Будзем у гасцях то ў вас, то ў цябе.
Гасцей з усіх валасцей.
Госці пазваны і пасцелі пасланы.
Госцікі - за стол, а лішні - хоць пад стол.
Госць, не дзьміся - еш, што ў місе.
Госцю трэба дараваць, а гаспадару прамаўчаць.
Дзякую за хлеб, соль, за бульбу і кашу, дзякую і за дабрату вашу.
За гасцямі і нам добра.
З-за аднаго абеду сем міль еду.

06.04.2014

Гульня "Значэнне фразеалагізмаў"


Грамада, людзі, калектыў 7

Як гукнеш, так і адгукнецца.
Як людзі, так і мы.
Што людзям, то і нам.
Што міру, то й бабінаму сыну.
Папаў у вараны - крычы, як яны.
І з звярамі звыкаюцца жыць, не толькі з людзьмі.
Не ўсё, як у людзей.
Ні сабе паглядзець, ні людзям паказаць.
Што зрабі, саграшы, толькі людзям скажы.

05.04.2014

Грамада, людзі, калектыў 6

Жаласнікаў многа, ды памагчы нікога.
Як чужыяжалкуюць, людзі не чуюць.
Многа паслугачых, ды мала памагачых.
На гатовае памагачоў шмат.
Дурная помач горш за немач.
Ніхто не здзене і лепшага не дасць.
Услугу ўсе прымаюць, ды часта яе забываюць.
Пажыві для людзей - пажывуць і лдля цябе.
Як мы да людзей, так і людзі да нас.