22.12.2014

Прыказкі пра снежань 3

Снежань - месяц першых белых сцежак.
У лес не з'ездзіш, так і на печы змерзнеш.
У футры ўлетку, а ўзімку распрануты (дуб).
І ўзімку жывуць грыбныя прыметы.
Гракі-зімоўшчыкі - да цёплай зімы.
Зялёныя чыхі на альховых галінках спяваюць "ціллі-ціль" - да марозікаў.
Ліса і ў сне курэй лічыць. 

16.12.2014

Прыказкі пра снежань 2

Мы ў хату елку, а яна з сабой - завею. 
У снежні зіма сцеле белыя палотны, а мароз праз рэкі наводзіць масты. 
У снежні мароз нарастае, затое дзень прыбывае. 
У снежні сем надвор'яў на двары: вее, дзьме, кружыць, ірве і мяце. 
У канцы снежня сонца на лета, зіма на мароз пачынаецца. 
Год снежнем канчаецца, зіма пачынаецца. 
Снежань - месяц вялікіх ваўчыных зграй. 
Снежань-месяц старое гора канчае, новаму году новым шчасцем дарожку сцеле. 

01.12.2014

Прыказкі пра снежань


Звону ў снежні многа - весялейшая дарога.
Калі снежань сухі, то і лета з вясною сухімі будуць, калі цёплы і сыры - будзе працяглая зіма і позняя халодная вясна.
Калі снежань радуе вялікімі гурбамі, летам будзе добры ўраджай травы.
Мароз трашчыць - моцны холад кліча.
На печы і ў снежні лета чывонае.
Які першы дзень снежня здарыцца, такой і зіма-зіміца будзе.

12.10.2014

Прыказкі і прыкметы пра кастрычнік 2


Кастрычнік землю балоціць, а лес залоціць.
Кастрычнік - узыход сонца з лянотай.
Кастрычнік - гразнік: ні калёс, ні палазоў не любіць.
Кастрычнік - пазімнік, прадшэсце зімы.
Кастрычнік сакавіку брат: сем пагод на дзень.
Кастрычнік - хлебнік.
Кастрычнік зямлю пакрые дзе лістком, а дзе сняжком.
Кастрычнік - месяц хмурны.
Кастрычнік на плямістым кані едзе.
Кастрычнік пірагамі цудоўны.
Кастрычнік - месяц кахання..

08.10.2014

Прыказкі і прыкметы пра кастрычнік


Калі да палавіны кастрычніка з бярозы лісце не ўпала, то снег ляжа позна.
Ад Пакрова трэба даваць сена карове.
Калі вавёрка да Пакрова шубу змяніла - будзе цёплая зіма, а калі пасля Пакрова - то халодная.
Гром у кастрычніку - зіма без снегу, а навальніца кліча зіму марозную.
Калі на Яфрэма (9 кастрычніка) дождж са снегам - у студзені могуць быць адлігі.
Калі да Пакрова снег не выпадзе - зіма не скора настане, а калі на Пакроў вецер з усходу падзьме - будзе халодная і марозная зіма.

15.09.2014

Прыказка пра сям'ю ў малюнку


Прыказкі пра навуку, розум, школу 5

Веды шмат месца не займаюць.
Найлепшая школа - само жыццё.
Без навукі нічога не прыйдзе ў рукі.
Вучню - поспех, настаўніку - радасць.
Настаўнік у школе - сейбіт у полі.
Па вучнях і пра настаўніка думаюць.
Недавучаны горай за нявучанага.
Не кожны, хто партфель носіць, разумны.
Не кожны, хто многа чытае, многа ведае.
Мудры, ды на шкоду.
Не кручаны - не рэмень, не вучаны - не чалавек.

Прыказкі пра навуку, розум, школу 4

Не штука - навука, а штука - розум.
Красата прыглядзіцца, а розум прыгадзіцца.
Лепш разумным нагам пакланіцца, як дурной галаве.
Маўчы, дурань, разумнейшы будзеш.
На навуку грошай не шкадуй.
Навука вочы адчыняе.
Навука - не піва, у рот не ўвальеш.
Мудрым ніхто не нарадзіўся, але навучыўся.
Навука ў лес не вядзе, а з лесу выводзіць.
Не кажы - "не ўмею", а кажы - "навучуся".
Хто веды мае, той мур зламае.
На тое і навука, каб была мука.

Прыказкі пра навуку, розум, школу 3

Дурная галава з клопату балець не будзе.
Шануй настаўніка, як бацьку роднага.
З разумным пагаворыш - розуму набярэшся, а з дурнем - і апошні страціш.
І вялізны дом з малой цагліны будуецца.
Пісьменны бачыць уначы болей, як непісьменны ўдзень.
Калі нос задзіраецца, галава не разумнее.
Кожная галава свой розум мае.
Кожны свайго розуму пробуе.
Лепш з разумным згубіць, чым з дурнем знайсці.
Не кожны, хто вучыць, сам умее.
Здабудзеш асвету - пабачыш болей свету.

Прыказкі пра навуку, школу, розум 2

Дурань хапаецца за агонь
Гаварыць з ім - жалезнага бобу наеўшыся.
Золата і ў краме дастанеш, а розуму не прыставіш.
Думка думку паганяе.
Дурань дурнем.
І мядзведзя вучаць.
Галава - не булава, мазгі - не пілаванне.
За багацце розуму не купіш.
Дай, Божа, розум, то і багацце будзе.
Добра вучыць паслухмянага.
Гуляючы, розуму не прыдбаеш.
.І да булавы трэба галавы!

30.08.2014

Прыказкі пра навуку, школу, розум

Ад навукі галава не баліць.
Ад навукі мацнеюць рукі.
Без мукі няма навукі.
Больш пажывём - болей навучымся.
Валасы даўгія, розум кароткі.
Век жывеш, век вучышся.
Век пражыў, а розуму не нажыў.
Вучоны, ды недавучоны.
Вучыся змоладу, то на старасці як знойдзеш.
Вучэнне - свет, а невучэнне - цемра.

23.08.2014

Прыказкі і прыкметы пра жнівень 2


На Мар'ю вялікія росы - будзе лён шэры і косы.
У жніўні лес спяшаецца аддаць свае дары.
Пайшлі апенькі - лета на зыход.
У пачатку жніўня баравікі ў лесе растуць вялікія, да канца месяца - меншыя, але іх расце больш.
Што поле ўродзіць, то жнівень пазвозіць.
Павуціна чапляецца да расліны - да цёплай і яснай восені.
У жніўні і верабей піва варыць.

20.08.2014

Анімацыя "Беларуская прыказка"

Прыказкі пра Вялікую Айчынную вайну 2


Зямля сялянская, лясы партызанскія, шаша нямецкая, а ўлада савецкая.
І холадна, і голадна, і дадому далёка (пра немцаў-акупантаў).
Ідучы па кладачцы, на бакі не глядзі, а з паліцыяй сяброўства не вадзі.
Ішоў кустамі Карл па кашу - і дух спусціў ад кулі нашай.
Ішоў да нас ваякам, а ад нас поўз ракам.
Калі "кацюшы" песні зальюцца - шматкі ад фашыстаў застануцца.
Кожнай фашысцкай гадзіне вісець на перакладзіне.
Кожнаму воўку ў горла па асколку.
Кожны куст для фашыста рызыка: трасе іх трасца, кідае ў дрыжыкі.

18.08.2014

Сіроцтва 2

Сірата - не дурата, толькі бедната.
Сірата сіраце жаліцца, што хата валіцца.
Сірату і лаюць, і б'юць, і плакаць не даюць.
Сіраце дакіпіць і ў жываце.
Сіраце заўсёды вецер у вочы.
Сіраце сонца свеціць-свеціць, ды не грэе.

06.08.2014

Прыказкі пра танцы 2


Як я захачу, то і на гуліцы паскачу.
Гэтаму танцу не будзе канцу.
Надзела вянок і пайшла ў танок.
Як да жніва, то ледва жыва, а як да танцу, то "мой каханцу".
Танцуй, Зося, як прыйшлося.
Калі шанцуе, то і Філімон танцуе.
Танцуй, танцуй, ды й пакланісь.
Танцаваў, ланцаваў, ды і не пакланіўся.
П'юць да пасінення, танцуюць да адурэння.
Ноч танцаваць, а днём спаць.
Ад музыкі і танцы.

05.08.2014

Прыказкі і прыкметы пра жнівень


Жнівень сее, жне і косіць - на сталах багацця ўдосталь.
Жнівеньскі дзень год корміць.
Жоўтыя лісты ў канцы лета - да ранняй восені.
З Ільіна дня ночы доўгія, вада халодная.
Красуе Іван ды Мар'я - поўна грыбоў.
Лета грыбное - восень кароткая.
Навальніца ў жніўні - да доўгай восені.

Сіроцтва

Бацька памрэ - то палавіна сіраты, а як маці памрэ - то цэлая сірата.
Добра сіраце ў людзях, ды скора захрыпіць у грудзях.
Ёсць такая сірата - ні дзяўчына ні ўдава.
Мая сірочая сляза на сырую зямлю не ўпадзе.
Не раз сірата кулаком утрэцца.
Ніхто не бача, як сірата плача, а ўсякі бача, як сірата скача.
Ніхто не ведае, як сірата абедае.

03.08.2014

Прыказкі пра Вялікую Айчынную вайну


Ад Быхава да Прапойска стаяла грознае войска.
Ад нашага "ўра" дрыжэла немчура.
Бургамістр ды кат - адзін другому брат.
Вецер холадам вее, у фашыста сэрца млее.
Гітлер Берлін прасвістаў, а Масквы не дастаў.
Гітлеру дух вон і кішкі на тэлефон.
Гітлер хваліцца, а фрыцы валяцца.
Дасі фашысту ў рабро - зробіш сабе дабро.
Дзень пражыць  - фашыста ўлажыць.

02.08.2014

Відавочная ісціна 3

Жару папераю не абгорнеш.
З аднаго вала дзвюх скур не дзяруць.
З гэтага квасу піва не будзе.
З пустога цэбра вады не набярэш.
З шыла не зробіш мыла.
За вадою і саломінка паплыве.
Захацеўшы сабаку выцяць, кія знойдзеш.
Зваранай рыбе вада не трэба.
І жаба ў вадзе сядзіць, хоць не рыба.

Прыказкі і прыкметы пра лета 6


Прасілі дажджу - град пайшоў.
Сей хлеб - не спі, будзеш жаць - не станеш драмаць.
Сонца заходзіць у хмару - на дождж.
Раса ды туман раніцай жывуць.
Росная купальская раніца - восень грыбная будзе.
Сей ячмень, як загудзе сляпень.
Раса касу вострыць.
Пчолы рана вылятаюць - на дождж.

01.08.2014

Прыказкі пра танцы


Танец - не работа, хто не ўмее - сарамота.
Абы ўмела танчыць, а гора дзелу наўчыць.
Нітку ў берда не ўвядзе, а ў танку першая ідзею
Танцуй, Панцялей, не шкадуй лапцей.
Узяліся ў бокі і пайшлі ў скокі.
Хоць у кармане пуста, але ногі сыплюць густа.
Часам плачаш, часам скачаш.
Хоць бяда ў камяніцы, абы гоц на вуліцы.

Відавочная ісціна 2

Ведаю, нашто кавалю клешчы.
Воўк не пастух, а казёл не агароднік.
Воцат не гарэлка, а кума не жонка.
Вячэры не трэба, абы сыты быў.
Галавою столі не праб'еш.
Даўнейшая субота ад нядзелі.
Дзе густа, там не пуста.
Дзе сунічнік, там і суніцы.
Дзяры лыка, пакуль дзярэцца.
Дроў у лес не возяць.

Відавочная ісціна

А чаго субоце раней за пятніцу быць?
Ад яблыні яблык, ад елкі шышка.
Адна за адну вышай, і ўсе, як мышы.
Адно яйка на два сняданні не раздзеліш.
Адзін дуб у полі - гэта не лес.
Бліжэй кашуля, чым андарак.
Была б кабылка сівая, каб не белагрывая.
Былое не варочаецца.
Ва ўсякай хаце па печы.

30.07.2014

Прыказкі пра жыццё


Кожнаму жыццё мілае.
Жывому на ўме жывое.
Наша жыццё няздумана, няспытана, нясказана.
Жывы нажыве.
Век зжыць - не мех сшыць.
Век пражыць - не пальцам пераківаць.
Як пражывеш, так і праслывеш.
Век пражыць - не кашулю пашыць.
Жыццё пражыць - не поле перайсці.
Жыццё пражыць - не песеньку спець.

25.07.2014

Пра жарты, байкі, песні 2


На ўсё свае песні: на вяселлі - вясельныя, на хрысцінах - хрысцінныя, на хаўтурах - хаўтурныя.
Не ўсё тое праўда, што ў байках кажуць.
Няма байкі без праўды.
Падшуткуе так, што і камар носа не падточыць.
Раз не было песень, то і не было вяселля.
Якая птушка - такі і галасок.

Прыказкі пра прыказкі 2

Добрая пасловіца ў вочы колецца.
Здаўся на прыказкі, бы сабачая скура на прывязкі.
Сказаў прыказку, як цвіком прабіў.
Старая ўжо гэта показка.
У прыказцы-прымаўцы - праўда святая.
Гэта пагаворка з бабінага падворка.

Пра жарты, байкі, песні


Байка без канца, як кабыла без хваста.
Байка з камара вырасце на вала.
Без песні - хоць трэсні.
Дзе жарцік, дзе дубчык, а дзе - і абодва.
Жарт месца мае.
Жарты і да бяды даводзяць.
З мора вады не выпіць, з песні слова не выкінуць.
З песні слова не выкінеш.
З песні слова не выкінеш, а плачучы - рота не паправіш.
Калі не спявалі, то і не весяліліся.

24.07.2014

Савецкія прыказкі пра калгас 2


Хваляць - заткні вушы, крытыкуюць - слухай.
Вучы народ, вучыся і ў народа.
Цяпер без навукі і каровы не дояць.
Граматнаму быць - па-новаму жыць.
Не тое багацце, што цесць з цешчаю давалі, а тое, што маладыя самі нажывалі.
У даяркі малако ў руцэ, а ў каровы на языку.
Гультаю ўдарнік не напарнік.

Савецкія прыказкі пра калгас



Трактар у полі - хлеба ўволю.
Пасееш машынаю - хлеба збярэш асьмінаю.
Не той зямлі гаспадар, хто па ёй ходзіць, а той, хто па ёй трактар водзіць.
Калі хочаш, каб быў ураджай, агратэхніку павышай.
Вясна красна кветкамі, а калгас - палеткамі.
Той брыгадзір прыгож, у каго ўраджай харош.
Які брыгадзір, такая і брыгада.
Не хваліся, план складаючы, пахваліся, год канчаючы.

Гульня "Прыказкі пра слова"

23.07.2014

Прыказкі пра п'янства 3

Дзе п'ецца, там і льецца.
Гарэлка весяліць, ды ад яе галава баліць.
Ён у гарэлцы мок бы.
Для п'яніцы і кропелька дорага.
Дружбе чарачка не шкодзіць, а бутлі дружбу загубяць.
Гаспадар у карчме п'е і скача, а гаспадыня дома з дзецьмі плача.
Дапіўся да статка - не ўбачыш і астатка.
Гіблы не скваркі а чаркі чакае.
Да касцёла дарога крывая, а да карчмы простая.
Ён сёння з свіннёю.

Прыказкі пра п'янства 2

Аб першую чарку ёсць спрэчка, аб пятую няма.
Бяжыць, як шавец да карчмы.
Галодны пра хлеб, а п'яны пра хмель.
"Будзь здароў, будзь здароў!" - ды з лаўкі далоў.
Ад водкі розум кароткі.
Быў у касцёле, дзе чаркамі звоняць.
Ад гарэлкі розум мелкі.
Ад п'янага сам Бог уцякаў.
Бачыш, дружа, як гарую: з аднае карчмы ды ў другую.

22.07.2014

Прыказкі пра курэнне


Крукам нос у губы ўрос.
Табаку курыць - здароўе губіць.
Ён майстар кручок загнуць.
Хто курыць, таго да пекла тураць, а хто нюхае, той сам да пекла трухае.
Адно разарэнне - ні табакі, ні курэння.
Убірайцеся з абразамі, бо я прыйшоў з табаком.
Кабак ды табак - старыя суседзі.

21.07.2014

Прыказкі пра слова і пляткарства

Гаварылі за вочы, гаварыце ў вочы.
Губа ні ў каго не замкнёна.
За запытанне не страціш ні абеду, ні снядання.
Добрае слаўцо лепш, чым піўцо.
Кінуў слаўком, як пярком.
За язык ніхто не цягне.
І гэта слова не мякіна.
Не ўсякаму слову вер.
Кайся, не кайся: выпусціў слоўца - не вернеш.
Не частуй мяне ні піўцом, ні вінцом, а прывітай мяне шчыранькім слаўцом.
Сказана - свята.
Сказанага слова ніхто за хвост не зловіць.

17.07.2014

Прыказкі пра музыку 4


Вясёлы дзед - і на кантале іграе, і песні спявае.
Карагод - сем баб пасярод.
Багатаму скрыпка  сама грае, а мая і смыком не хоча.
З музыкі хлеб невялікі.
Нядоўга музыка іграла.
У музыкі хлеб невялікі, а спявакі маюць ніякі.
Які музЫка, такая і мУзыка.

16.07.2014

Прыказкі і прыкметы пра лета 5


Начальная раса невысокая - быць навальніцы.
Паспелі чарніцы - і жыта гатова да жніва.
Не бойся гроз, бойся слёз.
Па лету нагою коп, а ўзімку ў рот хоп.
Пастух рад лету, а пчолы - цвету.
Не спрачацца расе з сонцам.
Расою жыта летам прамакае.
Прасвістаў лета гарачае, прасвішчы і зіму халодную.
Не помніць карова зімы, дачакаўшы лета.
Не сей пшаніцы, калі дзеці ідуць у суніцы.
Ранішняя зара харашэй вячэрняй.

15.07.2014

Прыказкі пра музыку 3


Як знаю, так граю.
Дзе піяне, там гране.
Як глянуў, так і грануў.
Чуў не чуў, бачыў не бачыў вечарынку, а грошы плаці.
Альбо хораша грай, альбо скрыпку паб'ю.
Які музыка, такое і гранне.
Не ўздумаеш дудзець, як нечага надзець.
Галоднаму - ежы, халоднаму - цяпла, а сытаму - музыкі.
Як настроілі, так грае.
Пад гэтую музыку толькі яблыкі красці.

12.07.2014

Прыказкі і прыкметы пра лета 4

Маланкі на чыстым небе - засуха будзе.
Летам нагой прыцягнеш, зімой губамі забярэш.
Летні дзень за зімовы тыдзень.
Многа ягад - да дрэннага ўраджаю жыта.
Летам прызапасіш, зімой знойдзеш.
На вострую касу багаты сенакос.
Моцна парыць - на навальніцу.
Лепшае сена тое, што косіцца па расе.
Ліст на дрэве поўны, дык і сеяць поўна (хопіць).
Мужыку лета, што святому рай.
Людзі рады лету, а пчолы квету.
Не чакай лета доўгага, маліся за цёплае.
Летні дзень зіму корміць.
Не поле родзіць, а лета.

09.07.2014

Прыказкі пра музыку 2


Як дуды надзьмець, так дуды іграюць.
Бяда - ні дуды, ні грання.
Чорт дуду надзьмець, калі дух ідзець.
Ні паспаць, ні паплясаць, ні ў дуду паіграць.
Як язычком, так смычком.
Нашто гэтыя скрыпкі, калі мы іграць не ўмеем.
Кончан баль - і скрыпкі ў торбу.
Гуслі павышлі, пальцы змарыліся.
Славен бубен за гарамі.
Добрая гармошка: і сыграць на ёй, і пасядзець на ёй.

04.07.2014

Прыказкі пра музыку


Не да солі, калі іграюць на басолі.
Ні сюды, ні туды, мае мілыя дуды.
Без скрыпачкі, без дуды ходзяць ногі не туды.
Купіў дуду на сваю бяду.
Дуда як бяда: пачнеш дуць, аж слёзы набягуць.
Усякая дуда ў свой нос дуе.
Як дуду настроіў, так і грае.
Так будзеш дуць, як дадуць.
Кожны б іграў, каб дуду абняў.

02.07.2014

Прыказкі і прыкметы пра ліпень


Вячэрняя раса ў ліпекні - да яснай раніцы.
Ягадна ў ліпені на ўсякую красу.
Духата пасля поўдня - прыкмета навальніцы.
Зязюля да Пятра кукуе.
Святло ў ліпені на ўбытак - гарачыня на прыбытак.
У ліпені ліпы ў поўнай красе.

25.06.2014

Крыжаванка "Рэчы па-беларуску"

Прыказкі і прыкметы пра лета 3


Кветкі мацней пахнуць перад дажджом.
Лета селяніну і маці, і бацька.
Калі рой выйдзе перад Янам - будзе мужык панам.
Лета на зіму працуе.
Лета з камарамі, зіма з пірагамі.
Колас добра не спее, калі сонца не грэе.
Лета навальнічнае - зіма з мяцеліцамі.
Куды вецер, туды і дождж.
Лета праляжыш, зімой з торбачкай пабяжыш.
Куры цярэбяцца і ў пяску купаюцца - значыць, дождж будзе.
Лета збірае, а зіма пад'ядае.
Лета прыгатуе, а зіма з'есць.

19.06.2014

Прыказкі і прыкметы пра чэрвень

Касі, каса, пакуль раса: каса далоў - касец дамоў.
У чэрвені першую ягаду ў рот кладуць, а другую дамоў нясуць.
Чэрвень у гульні не гуляе, а ўраджай росціць.
Чэрвень кухі - не спадзявайся на белыя грыбы.
Якая чэрвеньская вячэрняя зорка, такі і другі дзень будзе.

15.06.2014

Прыказкі і прыкметы пра лета 2


Жнуць парою - жуюць зімою.
Дождж не дубіна і я не гліна.
З вялікай хмары малы дождж бывае.
І навальніца не для кожнага страшная.
Дождж намачыў, а сонейка высушыць.
Калі грыбна, дык і хлебна.
Двойчы ў год лету не бываць.
Калі гром летняй парой грыміць бясконца - град будзе.
Зоркі высыпалі ў ноч на Купалу - многа грыбоў будзе.
Дрэннае лета, калі сонца няма.
Зерне ў каласку - не валяйся ў халадку.
Калі летам часта з'яўляюцца зарніцы, чакай урадлівага году.

14.06.2014

Прыказкі і прыкметы пра лета



Дзе летам кветак карагод, там і пчолы, там і мёд.
Без расы і трава не расце.
Вясёлка пасля дажджу - да добрага надвор'я.
Вясёлка к вечару - да добрага надвор'я.
Бачна ўся вясёлка - значыць, дождж будзе.
Дождж дурны: не ідзе туды, дзе просяць, а дзе сена косяць.
Будзе дождж - будуць і грыбы.
Вольха зацвіце - сей грэчку.
Адкуль летам навальніца - адтуль і добрая пагода.
Барвовыя зоры - да ветру.

05.06.2014

Нам 300 дзён!

Можа быць, гэта і не так многа. Але...
За гэтыя 300 дзён былі зроблены 172 запісы, атрымана 72 каментарыі.
Блог наведалі чытачы з 75 краін свету: Беларусі, Расіі, ЗША, Украіны, Польшы, Германіі, Нідэрландаў, Брытаніі і г.д. Запісы з прыказкамі праглядалі амаль 80.000 разоў!
Акрамя таго, блог удзельнічаў у конкурсе "Камп'ютар. Адукацыя. Інтэрнэт" і быў адзначаны дыпломам 3 ступені.

Так што, як бачна, зроблена вельмі многа, і, думаецца, што далей чытачы таксама застануцца з намі!!


04.06.2014

Прыказкі і прымаўкі пра бацькоў

Бацькоў не цурайся, а ад Радзімы не адракайся.
З роднага боку і варона мілая.
Ад роднага таткі дорагі і латкі.
Хто бацьку шануе, той сабе неба гатуе.
Шануй людзей, то і цябе пашануюць.
Бацькоўскае слова дарэмна не гаворыцца.
Шануй бацьку з маткай - другіх не знойдзеш.
Паперад бацькі не лезь.

Прыказкі і прымаўкі пра Радзіму 5

У чужой старонцы не так свеціць сонца.
На чужой старонцы рад сваёй варонцы.
У чужым краю і жук – мяса.
Як тут не мёд, так там не піва!
На чужыне і камар загіне.
Чужына па шэрсці не гладзіць.
Лепей у сваіх людзях з голаду паміраць, ніж у чужых людзях золата збіраць.
Чым за морам віно піць, лепш у Нёмане вадіцу.
Няма смачнейшае вадзіцы, як з роднае крыніцы.
У сваім краі як у раі.
Няма лепш за той куток, дзе вязалі пупок.
Кожная сасна свайму бору песні пяе (Всяк кулик своё болото хвалит)
Там добра, дзе нас няма.

17.05.2014

Прыказка ў малюнку


Прыказкі пра веды і школу 3


    
1.                Няма горшай рэчы чым розум авечы.
2.                Век жыві – век вучыся.
3.                За багацце розуму не купіш.
4.                Розум не купіш – у галаву не ульеш.
5.                Дурному хоць кол на галаве чашы, а ён усё сваё.
6.                Без мукі няма навукі.
7.                Няўмеламу рукі не баляць.
8.                У дурной птушкі дурныя песні.
9.                У людзей пытай ды свой розум май.
10.           Без розуму горш чым без здароўя.
11.           Па адзежы сустракаюць, а па розуму праважаюць.
12.           Навука не мучыць, а жыць вучыць.
13.           Цяжка у школе, дык лёгка ў полі.
14.           Хто без навукі, той як бязрукі.


Прыказкі пра школу і вучобу 2

Усе веды з азбукі пачынаюцца.
Разумны ведамі не выхваляецца.
Хто болей знае, той болей пытае.
Хто ў другіх пытае, той і розум мае.
Без мукі не набыць навукі.
Благому грамацею і залатое пяро не дапаможа.
Веды не сярмяжка: насіць не цяжка.
Мпеней гавары - болей ведаць будзеш.
Не навучаны, дые прамучаны.
Не навучышся, пакуль не прамучышся.

Прыказкі пра слова і мову

Слова да слова - будзе мова.
Сказаў, як гваздом прыбіў.
Слова не пірог: не выкінеш за парог.
Слова яго - волава.
Слова міма не ляціць.
Слова даражэй за золата.
У розума тысяча вачэй.

Прыказкі пра вучобу і школу

Не пішы пяром, а пішы вумом.
Не спяшы языком - паспяшай справай.
Калі добры розум, то і галава не патрэбна.
Не вучэнне, а мучэнне.
Галава прыгожая не тым, што на ёй, а тым, што ў ёй.
Навука для чалавека як сонца для жыцця.
Вучэнне без умення не карысць, а бяда.
Ад дубцоў дурнеюць, ад слаўцоў разумнеюць.

15.05.2014

Прыказкі і прымаўкі пра розум і мудрасць

Век жыві—век вучыся.
Не глядзі, што на галаве, а паглядзі, што ў галаве.
Пазнаюць нашу дачку і ў андарачку.
Не адзежа харашыць чалавека, а чалавек адзежу.
Жыццё пражыць не поле перайсці.
Золата і ў попеле блішчыць.
Сем разоў адмерай—адзін раз адрэж.
Вучэнне –свет, а невучэнне—цьма.

Прыказкі ў малюнку пра працу


06.05.2014

Гульня "Прыказкі пра каханне"


Прыказкі пра п'янства

Гарэлка людзей з поля зводзіць.
Хто з самагонам справу мае, той век хлеба не мае.
Хто да гарэлкі падкі, у таго п'яныя парадкі.
Хочаш здароўе жыць - перастань гарэлку піць.
Гарэлка ў працы не памочнік.
Не пі гарэлкі-сырца: зробіць з цябе дурца.

02.05.2014

Прыказкі пра дабро і зло 4


Там добра, дзе нас няма.
Добры той, каго хоць да раны прыкладай.
Добрага і карчма не сапсуе, а злога і царква не направіць.
Добраму ўсюды добра.
Дабро пушыць, а ліха сушыць.
З усімі добры - сабе ліхі.
Каго дабро нагрэе, той дурэе.
Як не было дабра змалку, то не будзе і да спачыну.
Свет не без добрых людзей.

Прыказкі пра дабро і зло 3


Будзе добра, як зло міне.
Будзь добрым - бедным станеш.
Ад дабра яшчэ ніхто не ўцёк.
Ад дабра дабра не шукаюць.
Усё добра, што добра канчаецца.
Добрае чуваць далёка, а ліхое - яшчэ далей.
Дабро рабі - добра будзе.
Дабро трэба шукаць, а зло само прыйдзе.

01.05.2014

Прыказка ў малюнку


Праўда - хлусня 2

У вочы-то - саколю, а за вочы - соллю.
У вочы катком, а за вочы варком.
Хто глядзіць вокам, той не пойдзе бокам.
З воч іскры сыплюцца, а з языка мёд цячэ.
У вочы ліском, а за вочы пяском.
Да сэрца ліпне, а ў кішэнь паглядае.
Адзін бок наб'е, другі мёдам палье.
І гладзіць, і дзярэ.
Маўчыць, а ліха робіць.
Не бойся чалавека звяглівага, а бойся маўклівага.

Прыказкі пра хваробу 3

Усякаму свая рана баліць. 
Чужая болька людзям смех. 
Каму акалець, той і ў Пятроўку змерзне. 
Каб тыя лекі згінулі навекі.
Нуда хужы хваробы. 
Як на душы, так і на целе. 
Не кажан хворы, хто стогне. 

Прыказка пра агонь і ваду

Прыказкі пра хваробу 2

Трасца нікому не здасца: сем лет патрасе і на той свет занясе. 
Адно гарачка, другое балячка. 
Скулка не мулка; каму сядзець – таму не завáдзіць. 
Скула, што пан – не зачапі. 
Скулачка садзіцца – цельца маладзіцца. 
На шыі кіла, на кіле скула. 
Што зашкодзіла, тым і лячыся.

Прыказка ў малюнку пра Радзіму

30.04.2014

Прыказкі пра хваробу

Кароста не проста – панская хвароба.
Кароста не напасць, толькі ўночы спаць не дасць.
Вядома: каму свярбіць, той драпае.
Кашаль – хвароба не ліхая, але хата не ўціхае. 
Каб не кашаль і не ўдуха, была б хата глуха. 
Хрыпае у грудзёх – не быць у людзёх. 
Пярхота ды чыхота – не свая ахвота. 

Прыказкі пра час


29.04.2014

Праўда - хлусня

На губах - мёд, а ў сэрцы - лёд.
У змяі луско прыгожае, а джала ядавітае.
Анёлам ляцеў, а чортам сеў.
У ногі цалуе, а за сэрца кусае.
Адно на ўме, а другое на языцэ.
Есць і п'е, а ліха мысліць.
Лёстачкамі дух займае, а ліха думае.
Ходзіць ціхенька, ды думае ліхенька.
Густа сее, ды рэдка ўсходзе.

28.04.2014

Прымаўкі пра месяцы

Студзень

Студзень - году пачатак, зіме палавіна. 
Студзень хаты студзіць - рана гаспадароў будзіць. 
Студзень пагодны - будзе год плодны. 

Люты

Прыйдзе люты - спытае, як абуты. 
Віхры ды мяцелі ў лютым наляцелі. 

24.04.2014

Прыказкі пра ежу 3

Лішняга і свінні не ядуць.
Не мёд усё тое, што соладка.
Смачнае не пераясі і чыстае не пераходзіш.
Пераборны заўсёды галодны.
Хто перабірае – з голаду памірае.
Не дорага ежка, дорага пацешка.
Хоць без пацешкі, але ў сподачку.
Абед не ў даед.
Абед не ўцячэ, з’ясце.
Хто есць нажом, той з’есць ражон.
Хто пад’еўшы, не аддыша, таго Бог за свінню запіша. 

22.04.2014

Прыказкі пра ежу 2

Не ліжы таўкача – лысы будзеш.
На спіне шоўк, а ў жываце шчоўк.
На пузе шоўк,а ў пузе шчоўк.
Чужы хлеб смачнейшы.
Ашчандзаўся, ашчандзаўся: хлеб з’еў, а квас астаўся.
Сядзі, баба, да вечара, табе бліноў напечана.
Хто бульбы не з’еў, той галодны чалавек.
Без капусты жываты пусты.
Кошкі мяса ядуць, табе косці аддадуць.
Есць як кот: колькі важыць, столькі і з’есць.

21.04.2014

Прыказкі пра дабро і зло 2

«На сьвеце больш зла, як дабра»
«Ліхое ніколі ня ўтоіцца»
«Зла ня кліч- яно само прыйдзе»
«Злосьць, што лёд: да цяпла жыве»
«Ні зла, ні дабра»
«За добрае добрым плаціць трэба»
«Добра тое, што забытае»
«Золата i на сьметніку блішчыць»
«Кепскае адразу відаць, а добрае ўбачыць трэба»

19.04.2014

Прымаўкі пра ежу

Памаўчы, язычок, калі ясі, а не памаўчыш – трасцу з’ясі.
Галоднай курцы зярнятка на думцы.
Як не пад’ясі, дык залатую карэту прадасі.
Галодныму цыганы сняцца.
Як маем, так ужываем.
Гора было ваша, што перапрэўшы была каша, - цяпер бы з’елі й такой, да няма ніякой.
Нюхай, ды не рухай.
Прыйшлі вестачкі, што хочацца естачкі.
Спадзяваўся дзед на мёд, ажно і без вады спаць лёг.

17.04.2014

Прыказкі пра дабро і зло

«Добрага ніколі не замнога»
«Зло дабра ня любіць»
«Добрае доўга ў памяці, а ліхое яшчэ даўжэй»
«Ліха без дабра не бывае»
«Хто ліхога ня бачыў, той добрага шанаваць ня ўмее»
«Ад дабра дабра не шукай»
«Гора прысыпляе, а дабро абуджае»
«Добрае для добрых, а благое нам»

14.04.2014

Прыказкі пра гасціннасць 4


Будзем у гасцях то ў вас, то ў цябе.
Гасцей з усіх валасцей.
Госці пазваны і пасцелі пасланы.
Госцікі - за стол, а лішні - хоць пад стол.
Госць, не дзьміся - еш, што ў місе.
Госцю трэба дараваць, а гаспадару прамаўчаць.
Дзякую за хлеб, соль, за бульбу і кашу, дзякую і за дабрату вашу.
За гасцямі і нам добра.
З-за аднаго абеду сем міль еду.

06.04.2014

Гульня "Значэнне фразеалагізмаў"


Грамада, людзі, калектыў 7

Як гукнеш, так і адгукнецца.
Як людзі, так і мы.
Што людзям, то і нам.
Што міру, то й бабінаму сыну.
Папаў у вараны - крычы, як яны.
І з звярамі звыкаюцца жыць, не толькі з людзьмі.
Не ўсё, як у людзей.
Ні сабе паглядзець, ні людзям паказаць.
Што зрабі, саграшы, толькі людзям скажы.

05.04.2014

Грамада, людзі, калектыў 6

Жаласнікаў многа, ды памагчы нікога.
Як чужыяжалкуюць, людзі не чуюць.
Многа паслугачых, ды мала памагачых.
На гатовае памагачоў шмат.
Дурная помач горш за немач.
Ніхто не здзене і лепшага не дасць.
Услугу ўсе прымаюць, ды часта яе забываюць.
Пажыві для людзей - пажывуць і лдля цябе.
Як мы да людзей, так і людзі да нас.

28.03.2014

Фразеалагізмы, іх значэнні і рускія зквіваленты 9

Як з гуся вада (камусьці) – усё нізашто, без пакарання – как с гуся вода
Як з неба зваліўся – нечакана – как с неба свалился
Як з ланцуга (прывязі) сарваўся – страціў кантроль над сабой – как с цепи сорвался
Як кот наплакаў – вельмі мала – как кот наплакал, с гулькин нос
Як на далоні – выразна, добра бачны – как на ладони
Як пшаніцу прадаўшы – быць вельмі стомленым – без задних ног
Як п’яны да плота – прыстаць, прычапіцца – как банный лист
Як сідараву казу – без жалю біць – как сидорову козу
Як у ваду апушчаны – вельмі сумны – как в воду опущенный
Як у ваду кануў – прапаў, знік – как в воду канул

Як скрозь зямлю праваліўся – прапаў, знік – как сквозь землю провалился

27.03.2014

Фразеалагізмы, іх значэнні і рускія эквіваленты 8

Цягнуць за язык – выпытваць, вымушаць расказаць што-небудзь – тянуть за язык
Часаць язык – займацца балбатнёй – чесать язык
Чужымі рукамі жар заграбаць – дабівацца асабістай выгады, выкарыстоўваючы чужую працу – чужими руками жар загребать
Чуць свет – вельмі рана – чуть свет
Шарашкіна кантора – несаліднае прадпрыемства – шарашкина контора
Шышка на роўным месцы – малазаметны чалавек – шишка на ровном месте
Язык без касцей – хтосьці вельмі балбатлівы – язык без костей
Як баран на новыя вароты – глядзець не разумеючы – как баран на новые ворота

Як без рук – зусім бездапаможны – как без рук

26.03.2014

Фразеалагізмы. Беларускія і рускія адпаведнікі


два сапога пара — абое рабое;
олух царя небесного — асёл маляваны;
иметь зуб — вока мець;
из уст в уста — з  вуха на вуха;
нашли дурака — няма дурных;
баклуши бить — лынды біць;
беречь как зеницу ока — глядзець як вока;
обломать рога — рогі пазбіваць;
изо всех сил — на ўсю моц (з усяе моцы);
не боги горшки обжигают — не святыя гаршкі лепяць.

22.03.2014

Фразеалагізмы, іх значэнні і рускія зквіваленты 7

Трымаць у абцугах – трымаць у вялікай строгасці – держать в ежовых рукавицах
Удзень са свечкаю (не знайсці) – вельмі цяжка, амаль немагчыма – днем с огнем
Узлятаць у паветра – узарвацца – взлететь на воздух
Устаўляць слова – уключыцца ў размову – вставлять слово
Уцерці нос – пераўзысці ў чымсьці – утереть нос
У чорным целе (трымаць) – у вялікай строгасці – в черном теле
Фіга з маслам – нічога не даваць (не атрымаць) – фига с маслом
Хоць вока выкалі – вельмі цёмна – хоть глаз выколи, ни зги не видно
Хоць гаць гацí– вельмі многа – хоть завались
Хоць сякеру вешай – вельмі душна, нечым дыхаць – хоть топор вешай
Хоць заваліся – вельмі многа – хоть завались

Хоць расперажыся – вельмі многа – хоть завались

20.03.2014

Фразеалагізмы, іх значэнні і рускія зквіваленты 6

Раскідваць розумам – нешта абдумваць – пораскинуть мозгами
Розум за розум заходзіць – страціць здольнасць думаць цвяроза – ум за разум заходит
Распусціць нюні – плакаць, жаліцца – распустить нюни
Садзіцца на карак – жыць за кошт каго-небудзь – садиться на шею
Свету белага не відаць – вельмі цёмна, нічога не відаць – ни зги не видно
Скакаць (танцаваць) пад дудку (чыю-небудзь) – падпарадкоўвацца каму-небудзь – танцевать под чью-то дудку
Слінкі цякуць – жаданне з’есці што-небудзь смачнае або набыць што-небудзь прывабнае – слюнки текут
Скрозь зямлю праваліцца – засаромецца – сквозь землю провалиться
Соль зямлі – самае галоўнае, істотнае – соль земли
Спакон веку – з даўніх пор – испокон веков
Спусціўшы рукавы – без старання – спустив рукава
Строіць дурня – гультаяваць, нічога не рабіць – бить баклуши
Стрэляны верабей – вельмі вопытны чалавек – стреляный воробей
Тварам у твар – сустрэцца ўшчыльную, вельмі блізка – лицом к лицу
Трапляць у нерат – трапіць у непрыемнае становішча – попадать впросак

Трымаць язык за зубамі – маўчаць – держать язык за зубами

18.03.2014

Прыказкі пра зіму 2


Зіма вялікае горла мае.
Зіма - свякруха, лета - матачка.
Зімою згадзіцца, што летам радзіцца.
Зімою конь каня з'есць.
Зіма снежная - лета дажджлівае.
Зіма ўцякае цёмнымі начамі.
Зімой ідзе дзела не к яйцу, а к каўбасе.
Я зімою з'ем хлеб і з свіннёю.
Зіма на лета робіць, а лета - на зіму.
Колькі лет, столькі зім.

Прыказкі пра ноч


Ноч - добрая дарадчыца.
Зімняя ночка - бацьку сарочка.
Чым ноч цямней, тым агні відней.
Аб восень ноч маці - выспімся.
Ноч - сваё дзела.
Ноч - як дзікай казе пераскочыць.
Ноч - маці.
Не заўсёды світае, як певень спявае.
Першыя пеўні - поўнач, другія пеўні - пара ўставаць, трэція пеўні - перадсвет.

16.03.2014

Прыказкі пра час

Час не чакае.
На ўсё свой час.
Час на час не ўдаецца.
Пара пары не шукае.
Без пары не будзе пары.
Учарашняга дня не шукаюць.
У бога дні роўныя, ды часы няроўныя.
У адзін дзень сем перамен.
Калісь тое было, ды сплыло.
Многа вады ўпадзе, калі тое будзе.

14.03.2014

Фразеалагізмы, іх значэнні і рускія эквіваленты 5

На шапачны разбор (прыходзіць) – з вялікім спазненнем – на шапочный разбор
На ўсе зáстаўкі – нястрымна рабіць што-небудзь – во все тяжкие
Немым голасам (крычаць) – гучна – благим матом
Ні да вока ні да бока – не да месца – ни к селу ни к городу
Ні на кáліва – ніколькі – ни на йоту
Ні свет ні зара – вельмі рана – ни свет ни заря
Ні рыба ні мяса – чалавек без яркіх якасцей характару – ни рыба ни мясо
Ні ў зуб нагой – нічога не разумець – ни в зуб ногой
Ні холадна ні горача – абыякава – ни холодно ни жарко
Паехаць з рогату – рассмяяцца – катиться со смеху
Паказваць зубы – праяўляць нецярпімасць да чаго-небудзь – показывать зубы
Падымаць на ногі – вырасціць – поднимать на ноги
Прыпіраць да сцяны – паставіць у безвыходнае становішча – припереть к стене
Прыходзіць на памяць – выйсці з непрытомнага стану – приходить в рассудок
Пускаць пыл у вочы – падманваць – пускать пыль в глаза
Пусціць слязу – расплакацца (няшчыра) – пустить слезу
Рады ў гады – вельмі рэдка – в кои-то веки

Разводзіць рукамі – выражаць здзіўленне, няздольнасць дапамагчы – разводить руками

Прыказкі пра зіму


Зіма дзіравая не бывае.
Калі не будзе зімою бела, то не будзе ўлетку зелена.
Зімовы дхзянёк што камароў насок.
Зімою абрыдзіць нос выціраючы, а ўлетку абрыдзіць вароты адчыняючы.
Зіма цёплая - сіроцкая.
Зімою сонца свеціць, ды не грэе.
Зіма - ліха, а без зімы яшчэ горш.
На адным палазку зіма едзе.
Зімовая дарога - дапамога.
Зіма, як казна, сваё возьме.
Зіма без марозу не абыдзецца.
Жураўлі ляцяць высока - зіма яшчэ далёка.
Жураўлі ляцяць нізка - зіма ўжо блізка.