27.09.2013

Святы і прысвяткі 2

На Новы год ясна - будзе ў гумне цесна.
Святая Васілля - людзям красілля.
На Вадохрышча чарцей з вады выганяюць.
На святога Ігната зіма багата, а Ігнат Грамніцам рад.
Грамніца - зімы палавіна.
Грамніцы - скідай рукавіцы.
На Грамінцы трэба, каб было хлеба палавіца, а пошару - траціна.
Як на Грамніцы адліга - з ураджаю будзе хвіга.
Як на Грамніцы нап'ецца певень вадзіцы, то на Юр'я наесца вол травіцы.

Комментариев нет:

Отправить комментарий