11.09.2013

Каханне

Без пары няма кахання.
Каханне і кашаль не схаваеш.
І галубок гукае, як пару шукае.
Любі Якава, ды не ўсякага.
Цяжка ўздыханне - далёка каханне.
Сэрцу не загадаеш, каго любіць.
Хоць пад лаўкаю пасяджу, а на любага пагляджу.
Хоць у шалашы, абы мілы на душы.

1 комментарий: