15.09.2013

Прыказкі пра смерць

Дамавіна не вораг: калі ні прыйдзеш - заўсёды прыме.
Смерці баяцца - на свеце не жыць.
У добрую часіну і паміраць не страшна.
Бойся Бога: смерць каля парога.
І на бяздомнага дамавіна знойдзецца.
Цягні лямку, пакуль не ляжаш у ямку.
Ад усяго можна вылечыцца, акрамя смерці.
Такое жыццё, што смерці радуешся.
Рад быў бы і смерці, ды дзе яе ўзяць?

Комментариев нет:

Отправить комментарий