25.09.2013

Святы і прысвяткі

Піліпаўскі дзед кажа: хоць трашчу, ды не пушчу.
На святы Сцяпан усякі сабе пан.
Па Калядах уночы трашчыць, а ўдзень плюшчыць.
Калядкі - добрыя святкі: бліны ды аладкі.
Каляды - добрыя святы, але мароз пракляты.
На Каляды - кілбаса, на Вялікадня - сыр, а ўсё чалавек сыт.
Калядкі - добрыя святкі: наеўся, напіўся ды й на палаткі.
Святое Раство - людзям прыгаство
Стань у раду, дастанеш Каляду.


1 комментарий: