17.05.2014

Прыказкі пра веды і школу 3


    
1.                Няма горшай рэчы чым розум авечы.
2.                Век жыві – век вучыся.
3.                За багацце розуму не купіш.
4.                Розум не купіш – у галаву не ульеш.
5.                Дурному хоць кол на галаве чашы, а ён усё сваё.
6.                Без мукі няма навукі.
7.                Няўмеламу рукі не баляць.
8.                У дурной птушкі дурныя песні.
9.                У людзей пытай ды свой розум май.
10.           Без розуму горш чым без здароўя.
11.           Па адзежы сустракаюць, а па розуму праважаюць.
12.           Навука не мучыць, а жыць вучыць.
13.           Цяжка у школе, дык лёгка ў полі.
14.           Хто без навукі, той як бязрукі.


Прыказкі пра школу і вучобу 2

Усе веды з азбукі пачынаюцца.
Разумны ведамі не выхваляецца.
Хто болей знае, той болей пытае.
Хто ў другіх пытае, той і розум мае.
Без мукі не набыць навукі.
Благому грамацею і залатое пяро не дапаможа.
Веды не сярмяжка: насіць не цяжка.
Мпеней гавары - болей ведаць будзеш.
Не навучаны, дые прамучаны.
Не навучышся, пакуль не прамучышся.

Прыказкі пра слова і мову

Слова да слова - будзе мова.
Сказаў, як гваздом прыбіў.
Слова не пірог: не выкінеш за парог.
Слова яго - волава.
Слова міма не ляціць.
Слова даражэй за золата.
У розума тысяча вачэй.

Прыказкі пра вучобу і школу

Не пішы пяром, а пішы вумом.
Не спяшы языком - паспяшай справай.
Калі добры розум, то і галава не патрэбна.
Не вучэнне, а мучэнне.
Галава прыгожая не тым, што на ёй, а тым, што ў ёй.
Навука для чалавека як сонца для жыцця.
Вучэнне без умення не карысць, а бяда.
Ад дубцоў дурнеюць, ад слаўцоў разумнеюць.

15.05.2014

Прыказкі і прымаўкі пра розум і мудрасць

Век жыві—век вучыся.
Не глядзі, што на галаве, а паглядзі, што ў галаве.
Пазнаюць нашу дачку і ў андарачку.
Не адзежа харашыць чалавека, а чалавек адзежу.
Жыццё пражыць не поле перайсці.
Золата і ў попеле блішчыць.
Сем разоў адмерай—адзін раз адрэж.
Вучэнне –свет, а невучэнне—цьма.

Прыказкі ў малюнку пра працу


06.05.2014

Прыказкі пра п'янства

Гарэлка людзей з поля зводзіць.
Хто з самагонам справу мае, той век хлеба не мае.
Хто да гарэлкі падкі, у таго п'яныя парадкі.
Хочаш здароўе жыць - перастань гарэлку піць.
Гарэлка ў працы не памочнік.
Не пі гарэлкі-сырца: зробіць з цябе дурца.

02.05.2014

Прыказкі пра дабро і зло 4

Там добра, дзе нас няма.
Добры той, каго хоць да раны прыкладай.
Добрага і карчма не сапсуе, а злога і царква не направіць.
Добраму ўсюды добра.
Дабро пушыць, а ліха сушыць.
З усімі добры - сабе ліхі.
Каго дабро нагрэе, той дурэе.
Як не было дабра змалку, то не будзе і да спачыну.
Свет не без добрых людзей.