Показаны сообщения с ярлыком сям'я. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком сям'я. Показать все сообщения

18.08.2014

Сіроцтва 2

Сірата - не дурата, толькі бедната.
Сірата сіраце жаліцца, што хата валіцца.
Сірату і лаюць, і б'юць, і плакаць не даюць.
Сіраце дакіпіць і ў жываце.
Сіраце заўсёды вецер у вочы.
Сіраце сонца свеціць-свеціць, ды не грэе.

05.08.2014

Сіроцтва

Бацька памрэ - то палавіна сіраты, а як маці памрэ - то цэлая сірата.
Добра сіраце ў людзях, ды скора захрыпіць у грудзях.
Ёсць такая сірата - ні дзяўчына ні ўдава.
Мая сірочая сляза на сырую зямлю не ўпадзе.
Не раз сірата кулаком утрэцца.
Ніхто не бача, як сірата плача, а ўсякі бача, як сірата скача.
Ніхто не ведае, як сірата абедае.

04.06.2014

Прыказкі і прымаўкі пра бацькоў

Бацькоў не цурайся, а ад Радзімы не адракайся.
З роднага боку і варона мілая.
Ад роднага таткі дорагі і латкі.
Хто бацьку шануе, той сабе неба гатуе.
Шануй людзей, то і цябе пашануюць.
Бацькоўскае слова дарэмна не гаворыцца.
Шануй бацьку з маткай - другіх не знойдзеш.
Паперад бацькі не лезь.

26.01.2014

Прыказкі і прымаўкі Жыткаўшчыны 3

Шануй старога, як дзіця малое.
Як дачакаўся свайго хлеба, дык бацька не трэба.
Тады маці была міла, як на руках насіла.
Не піў бы, не еў бы, усё на жонку глядзеў бы.
Замуж выйсці трэба знаць, позна легчы, рана ўстаць.
Чорт не адны лапці стаптаў, пакуль пару сабраў.
Хто любіць, той і прыгалубіць.
Няма худшай кары, як жыць без пары.
Кожная пачвара мае сваю пару.
З вялікіх перабораў засталіся толькі лапці ды аборы.

12.01.2014

Прыказкі і прымаўкі Жыткаўшчыны 2

Маці сама не з'есць, а дзяцей накорміць.
Твае дзеці, табе і глядзеці.
У каго матка, у таго галоўка гладка.
Даў Бог дзеці, ды няма, дзе падзеці.
Ніхто не ведае, як сірата абедае.
Бацькоў любі, старых паважай.
Усе бачаць, як сірата скача, але ніхто не бачыць, як яна плача.
Як сіраце жаніцца, дык і дзень кароткі.
Сіратою жыць, слёзы ліць.

10.01.2014

Прыказкі і прымаўкі Жыткаўшчыны

Дужы і багаты рэдка вінаваты.
Каму жыццё, а беднаму селяніну выццё.
Сялянскія прыборы - лапці ды аборы.
Гаспадыня, твая рэч - глядзець у печ.
Курыца не птушка, нявеста не дачушка.
Дзяцей як бобу, а хлеба ні дробу.
Бяда без дзяцей, але ж бяда і з дзецьмі.
Прымацкі хлеб сабацкі.

11.09.2013

Прыказкі пра мужа і жонку

Няма тэй хаткі, каб не было звадкі.
Як за мужа завалюся, дык нічога не баюся.
Дзе мужык з жонкаю сварыцца, то трэці не мяшайся.
Бачылі вочы, што выбіралі, то цяпер хай не плачуць.
Усе чэрці адной шэрсці.
Нашто клад, калі ў сям'і лад.
Еду па жонку пятую, судзі, Божа, па дзясятую.
Які Хомка, такая і жонка.

25.08.2013

Прыказка пра дзяцей у малюнку


Прыказкі пра сям'ю 4

Быў бы сад, а салаўі прылятуць.
Ні каня, ні вала - сядзі, як паня.
Твае коні - ты й пільнуй.
Сытага сабаку не падкупіш.
Няма ані цыбулькі, ані ўкрышыць ува што.
Як зварыш, так і з'ясі.
Без часу не будзе квасу.
Як маеш дзіцятка, дык май і калыску.
Дзетак узгадаваць - не курак пасклікаць.
Малыя дзеці - галава баліць, вырастуць - сэрца.
Не гадуючы малога, не мецімеш вялікага.
Дзіця, не ўпаўшы, не вырасце.
Без кораня і палын не расце.
Які род, такі плод.
Па гнязду відаць, якая птушка.
Не ўмеў гадаваць, умей выбачаць.
Да пяці год пястуй дзіця, як яечка, з сямі - пасі, як авечку - тады выйдзе на чалавечка.
Не слухаў малы, не паслухае і вялікі.
Не навучыць бацька, дык навучыць гора.
Хату мяці, а шуму вон не нясі. 

Прыказкі пра сям'ю 3

Мужык з жонкай сварыцца - у гаршчку трасца вырыцца.
З тварам да вянца, з розумам да канца.
Лепей дома на саломе, чым замужам на падушках.
Як гаспадар у карчме скача, дык гаспадыня ў хаце плача.
Хоць вох, ды ўдвох.
Хату мяці, а шуму вон не нясі.
Мыжык ды баба - адна рада.
Якое семя, такое і племя.
Пры сонейку цёпла, пры мамцы добра.
Гаспадарку весці - не барадой трэсці.
Як дбаем, так і маем.
Які дагляд, такі і лад.
Не дагледзіш вачыма, заплаціш грашыма.
Якія сані, такія і самі.
Запас бяды не чыніць.
На сваім падворку і сабака - пан.

Прыказкі і прымаўкі пра сямейны лад 2

Каханне і кашаль не схаваеш.
У каханкі смаляныя лаўкі.
Дзеўцы вяселле, а карове смерць.
Сям'я гушчу любіць.
Калі ў хаце ціха - не бярэ ліха.
Што двор, то нораў.
Адрэзанай лусты не прылепіш.
Пад добрым кустом трава зелянее, за добрым мужыком жонка маладзее.
Матчыны рукі заўсёды мягкія.
Бацькоўскае слова дарэмна не гаворыцца.
Як добра свякроў, то добра і нявестка.
Якая гаспадыня, такі і парадак. 

Прыказкі пра дзяцей

Сваё дзіцятка мілей сэрцу маткі.
І сава сваіх дзетак хваліць.
"Чые дзеткі харашэйшыя?" - "Мае, - кажа сава. - І лупаценькія, і кашлаценькія".
Як дзіця плача, маткі сэрца з жалю плача.
Усякая матка хваліць сваё дзіцятка.
Каторага пальца не ўрэж, то кожны баліць; катораму дзіцяці кепска, то ўсё бацькам сэрца баліць.
Многа дзяцей - многа клопату, але і радасці шмат.
Дзяцей маючы, хоць бедна жыву, але весялюся.
Бацька за парог, а дзеці за пірог.

02.08.2013

Прыказкі і прымаўкі пра сям'ю

Дай, Божа, старым вочы, а маладым розум.
Дзе стары бурчыць, малады памаўчыць.
Хто бацьку і маці зневажае, той дабра не знае.
Як гукнеш, так і адгукнецца.
Старога паважай, малога павучай