Показаны сообщения с ярлыком лічэбнікі. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком лічэбнікі. Показать все сообщения

19.03.2025

Прыказкі з лічэбнікамі. Больш за 10

Ад Каляд тры разы пяць, пастушкі ў поле ляцяць.

Грамніца - хлеба палавіца, зімы трэцяя частка.

Калі да дваццаці работу рабіць не навучышся, то да сівой барады наму- чышся.

13.03.2025

Прыказкі з лічэбнікамі. Дзесяць

 


Адзін біты дзесяцёх нябітых каштуе.

Адзін сыцее - дзесяць пацее.

Галава адна, а языкоў дзесяць.

Дзесяць раз мер і то не вер.

Дзесяць раз мерыць і то сам сабе не верыць.

Прадаць - адны лапці стаптаць, купіць - трэба дзесяць знасіць.

He хваліся ў год, а хваліся ў дзесяць.

Сарока з куста, а дзесяць на куст.

Свае дзесяць разоў пасварацца і памірацца.

Сем сёл, адзін вол, дзесяць начальнікаў.

Сем сёл, адзін вол, а дзесяць прыганятых.

22.02.2017

Прыказкі з лічэбнікамі. Дзевяць



Не хапае дзевяць грывен да рубля. 

Ганарысты чалавек і дзевяці капеек не варты.

Дзевяць чалавек - усё адно што дзясятак.


 

16.01.2017

Прыказкі з лічэбнікамі. Восем

 

Восень– на дзень пагод восем. 

Восень– работ восем. 

Прыйшла вясна– ужо часу няма; прыйшло лета– бярыся то за тое, то за гэта.

Надышла восень– яшчэ работ восем. 

Хавай асьмачок на ліхі дзянёк. 

11.06.2016

Прыказкі з лічэбнікамі. Сем. Ч.3

Калі сем дзевак - не нажыва, а зжыва.
У каго дочак сем, то і доля ўсім, а ў каго адна, то і долі жадна.
Сем год навесткай была ды не ведала, што сучка без хваста.
Лепей сем разоў згарэць, як адзін раз аўдавець.
Як была сем гадоў удавою, то не чула ножак пад сабою.
Дурню і сем вёрст не крывулькі.
Чорт сем пар лапцей стаптаў, пакуль пару дабраў (пра мужа і жонку).
У дзеўкі сем скул на баку - і то не ў знак, а замуж выйдзе, адна сядзе - і та вадзіць.
Сем работ пачне - ніводнай не закончыць.
Нагані з сямі сёл сабак - і то адбрэшацца.

07.06.2016

Прыказкі з лічэбнікамі. Сем. Ч.2

На сем паганятых адзін араты.
На сем сукоў садзіцца.
На год сем прыгод, а на веку – без ліку.
Сем капот ды голы жывот.
Сем пятніц на тыдні.
Сем разоў глядзі, а назад не вядзі.
Сем разоў мер і то не вер.
З-за аднаго абеду сем міль еду.
Сем сёл. адзін вол і той гол.
Нос - на семярых рос, а аднаму дастаўся.
Сямёра аднаго не чакаюць.
У адзін дзень сем перамен.
Не хваліся за сем дзён, а хваліся за сем год.
Сем паноў, двое штаноў; хто раней устаў, той штаны ўзяў.

04.06.2016

Прыказкі з лічэбнікамі. Сем. Ч.1

Адзін з сошкаю - сямёра з ложкаю.
Сем разоў адмерай, адзін раз адрэж.
На сем двор адзін тапор, адзін рубіць, а шэсць у кулак трубяць.
Сем сёл, адзін вол і той гол.
Сем сёл - адзін вол.
На сем хат адна сякера.
Служыў сем год, заслужыў сем рэп, ніводнай чырвонай.
Адным махам сем мух забіяхам. 
Адным стрэлам сем качак забіў
Гаспадыня! Сем град– адзін бурак. 
Гора адно не йдзе, а за сабою сем вядзе. 
З сямі печаў хлеб. 
Ліса семярых ваўкоў ашукае. 


28.05.2016

Прыказкі з лічэбнікамі. Шэсць

Дзе кухараў шэсць, там няма чаго есць.
Было ў Мікіты шэсць рублёў, ды ператварыліся ў вераб'ёў.
Дзе шасцярых пракорміш, там і сёмаму месца знойдзецца.
На сем двор адзін тапор, адзін рубіць, а шэсць у кулак трубяць.
Што разумны за шэсць дзён зробіць, тое хітры - за пяць паспее.

05.05.2016

Прыказкі з лічэбнікамі. Пяць

Патрэбны, як пятае кола.
На грош пятакі не даюць.
За пяць пальцаў не купіш.
Патрэбны, як сабаку пятая лапа.
Вярстой бліжэй, пятаком танней.
Пяць пальцаў на руцэ, а які ні ўкусіш - баліць.
Пераказваць з пятае на дзясятае.
Свіння мне не брат, а пяць рублёў не грошы.
Што разумны за шэсць дзён зробіць, тое хітры - за пяць паспее.

25.02.2016

Прыказкі з лічэбнікамі. Чатыры.


Конь на чатырох нагах і той спатыкаецца.
На ўсе чатыры нагі падкаваны.
Рабіць наш Васіль не мае сіл, а клёцкі ў малацэ - за чацвярых валачэ.
У чыстым полі чатыры волі.
Пазыку тры гады чакаюць, на чацвёрты забываюць.
Тры разы даруй, а чацвёрты - не шкадуй!
Дзе чацвёра, там ужо вясёла.

19.09.2015

Прыказкі з лічэбнікамі. Тры. Ч.3

Хто паехаў нацянькі, будзе ехаць тры дзянькі.
Па тры грошыкі на дзень: куды хочаш - туды дзень.
Тры грошы не варта.
У вераб'я багатая сям'я: у кожнага верабейкі па тры капейкі.
У тры секачы сякуць, аднаго рака пякуць.
Упрасіліся злыдні на тры дні, а за тры гады не выжывеш.
На кухні два слухалі, трэці з голаду акалеў.
Першая чарка калом, другая - сокалам, а трэцяя - мелкаю пташачкай.
Бачыў двух белых, а трэцяга, як снег.
Гаворыць, як тры дні не еўшы.

08.09.2015

Прыказкі з лічэбнікамі. Тры. Ч.2


Не хвалі каня трэцяга дня, а хвалі трэцяга году.
Тры дні хлеба не еў, а зубы калупае.
Не хвалі нявестку ў тры серады, а пахвалі ў тры гады.
Не хваліся ў тры дні, а хваліся ў тры гады.
Першыя пеўні – поўнач, другія пеўні – пара ўставаць, трэція пеўні – пярэдсвет.
Ходзіць за тры вярсты кісель хлябаць.
Ядзім хлеб траякі: чорны, белы і ніякі.
Даў бы траяка на малебен, ды сабе патрэбен.
Адзін сын - не сын, два сыны - паўсына і толькі тры сыны - сын.

20.05.2015

Прыказкі з лічэбнікамі. Тры. Ч.1


Скупы тройчы плаціць.
Трох не злічыць.
Схавай свае тры грошы.
Баба качаргу мяняла, і тое тры дні гуляла.
Хто тры разы арэ, той болей снапоў збярэ.
Першую жонку бог даў, другую сам знайшоў, а трэцюю чорт прынес.
У тры секачы сякуць, аднаго рака пякуць.
Тры чвэрці да смерці.
Адсунься ты, то сядзе тры!
Адзін сын - не сын, два сыны - паўсына, і толькі тры сыны - сын.

21.04.2015

Прыказкі з лічэбнікамі. Два. Ч. 2


Надвое бабка варажыла: ці памрэ, ці будзе жыва.
Два вякі я жыць не збіраюся.
Два каты ў адным мяшку не месцяцца.
За двума зайцамі пагонішся - ні аднаго не зловіш.
У адно вуха ўвайшло - у другое выйшла.
Смелы і разумны жывуць два жыцці.
Адзін раз зманіш - другі не павераць.
Адзін у карэце едзе, а ў другога гразь ляціць.
Лагоднае цяля двух матак ссе.
Двойчы дае той, хто зараз дае.
На адно вуха глухі, на другое не чуе.
На адно вока сляпы, а другім не бачыць.

18.03.2015

Прыказкі з лічэбнікамі. Адзін. Ч.2.

Адна капейка і тая рабром.
Адна хата і тая без дзвярэй.
Аднаму льецца, а другому нават і не капае.
Дай бог раз хрысціцца, раз жаніцца і раз паміраць.
Адзін рукаў і той падзяру на дзяцей.
Адна сарочка на мне, а другая - у кубле на дне.
Адны пануюць, а другія гаруюць.
Адну казу маю і тую штодзень падымаю.
З аднаго вала дзвюх скур не дзяруць.
Першы блін сабаку.
Дзесяць аднаму дапамогуць, а адзін дзесяці не дапаможа.
Адна радасць папу: што вяселле, што хаўтуры.
Адзін з агнём, другі з вадою.
Раз густа, а другі - пуста.
Дай чорту адзін волас, дык ён усю галавуц возьме.
Два Юр'і, абодва дурні: адзін халодны, другі галодны.
Носіцца як курыца з першым яйкам.

07.03.2015

Прыказкі з лічэбнікамі. Два. Ч.1


Дзве работы зараз не зробіш. 
Дзень дню розніца: адзін матка, а другі– мачыха. 
Другі жупан не варты світкі. 
Дзе двое б'юцца, там трэці - не мяшайся.
Бліжні друг лепей дальніх двух.
Адна галаўня ў печы не гарыць, а дзве і ў полі не гаснуць.
Адно вока бачыць далёка, а два - яшчэ далей.
Адна галава добра, а дзве - яшчэ лепей.
Пастаў двух коней разам, яны масці сваёй не зменяць, а нораў адзін у аднаго пярэймуць.
Адзін з агнём, а другі з полымем.
Адной рукой дае, а другой адбірае.
Бог стварыў два зла: пана і казла.
Павук і пан - два браты родныя.
Раз гладзіць, другі раз дзярэ.
У адной бярлозе два мядзведзі не ўжывуцца.
Жывём: тры дні без хлеба, а два дні так.
На дзвюх калясках адзін не праедзеш.

03.03.2015

Прыказкі з лічэбнікамі. Адзін


Адна ластаўка вясны не робіць.
Адзін дуб у полі - то не лес.
Лепей адзін прыяцель, як дзесяць ворагаў.
Адна пчала многа мёду не наносіць.
Адной рукой і вузла не завяжаш.
Адна галаўня не гарыць і не гасне.
І птушцы адной нудна.
Адным махам дрэва не зваліш.
Адзін у полі не воін.
З адной кветкі вянка не спляцеш.
З аднаго яйца яешні не будзе.
Адной рукой дае, а дзвюма адбірае.
У адной бярлозе два мядзведзі не ўжывуцца.
Адна бяда не ходзіць, другую за сабой водзіць.
Не адзін сабака Лыска.
Адзін жыве, як хочацца, а другі, як прыйдзецца.