Показаны сообщения с ярлыком час. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком час. Показать все сообщения

28.04.2014

Прымаўкі пра месяцы

Студзень

Студзень - году пачатак, зіме палавіна. 
Студзень хаты студзіць - рана гаспадароў будзіць. 
Студзень пагодны - будзе год плодны. 

Люты

Прыйдзе люты - спытае, як абуты. 
Віхры ды мяцелі ў лютым наляцелі. 

18.03.2014

Прыказкі пра зіму 2


Зіма вялікае горла мае.
Зіма - свякруха, лета - матачка.
Зімою згадзіцца, што летам радзіцца.
Зімою конь каня з'есць.
Зіма снежная - лета дажджлівае.
Зіма ўцякае цёмнымі начамі.
Зімой ідзе дзела не к яйцу, а к каўбасе.
Я зімою з'ем хлеб і з свіннёю.
Зіма на лета робіць, а лета - на зіму.
Колькі лет, столькі зім.

Прыказкі пра ноч


Ноч - добрая дарадчыца.
Зімняя ночка - бацьку сарочка.
Чым ноч цямней, тым агні відней.
Аб восень ноч маці - выспімся.
Ноч - сваё дзела.
Ноч - як дзікай казе пераскочыць.
Ноч - маці.
Не заўсёды світае, як певень спявае.
Першыя пеўні - поўнач, другія пеўні - пара ўставаць, трэція пеўні - перадсвет.

16.03.2014

Прыказкі пра час

Час не чакае.
На ўсё свой час.
Час на час не ўдаецца.
Пара пары не шукае.
Без пары не будзе пары.
Учарашняга дня не шукаюць.
У бога дні роўныя, ды часы няроўныя.
У адзін дзень сем перамен.
Калісь тое было, ды сплыло.
Многа вады ўпадзе, калі тое будзе.

14.03.2014

Прыказкі пра зіму


Зіма дзіравая не бывае.
Калі не будзе зімою бела, то не будзе ўлетку зелена.
Зімовы дхзянёк што камароў насок.
Зімою абрыдзіць нос выціраючы, а ўлетку абрыдзіць вароты адчыняючы.
Зіма цёплая - сіроцкая.
Зімою сонца свеціць, ды не грэе.
Зіма - ліха, а без зімы яшчэ горш.
На адным палазку зіма едзе.
Зімовая дарога - дапамога.
Зіма, як казна, сваё возьме.
Зіма без марозу не абыдзецца.
Жураўлі ляцяць высока - зіма яшчэ далёка.
Жураўлі ляцяць нізка - зіма ўжо блізка.

31.08.2013

Прыказкі пра поры года

Хто ўлетку гуляе, той узімку галадае.
Снег напаў, пастух прапаў.
Зіма без снега, лета без хлеба.
Увосень і верабей сыты.
Лета прыпасае, а зіма паядае.