Показаны сообщения с ярлыком прыказкі. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком прыказкі. Показать все сообщения

14.09.2025

Прыказкі пра прыказкі

 На ўсё знойдзецца прыказка.

 У прыказцы святая праўда.

Старая пасловіца навекі не зломіцца.

Добрая пасловіца ў вочы колецца.

На прымаўку і суда няма.

19.03.2025

Прыказкі з лічэбнікамі. Больш за 10

Ад Каляд тры разы пяць, пастушкі ў поле ляцяць.

Грамніца - хлеба палавіца, зімы трэцяя частка.

Калі да дваццаці работу рабіць не навучышся, то да сівой барады наму- чышся.

13.03.2025

Прыказкі з лічэбнікамі. Дзесяць

 


Адзін біты дзесяцёх нябітых каштуе.

Адзін сыцее - дзесяць пацее.

Галава адна, а языкоў дзесяць.

Дзесяць раз мер і то не вер.

Дзесяць раз мерыць і то сам сабе не верыць.

Прадаць - адны лапці стаптаць, купіць - трэба дзесяць знасіць.

He хваліся ў год, а хваліся ў дзесяць.

Сарока з куста, а дзесяць на куст.

Свае дзесяць разоў пасварацца і памірацца.

Сем сёл, адзін вол, дзесяць начальнікаў.

Сем сёл, адзін вол, а дзесяць прыганятых.

25.07.2014

Прыказкі пра прыказкі 2

Добрая пасловіца ў вочы колецца.
Здаўся на прыказкі, бы сабачая скура на прывязкі.
Сказаў прыказку, як цвіком прабіў.
Старая ўжо гэта показка.
У прыказцы-прымаўцы - праўда святая.
Гэта пагаворка з бабінага падворка.

04.01.2014

Прыказкі пра прыказкі

Без прыказкі і з лаўкі не зваліцца.
На ўсё знойдзецца прыказка.
Прыказка як прывязка: і так добра, і так спатрэбіцца.
Рынуў прымаўкаю, як граззю ў вочы.
Сказаў казку з прыказкаю.
Умелая прыказка, як пры мяшку прывязка.
У прыказцы – праўда святая.
У прыказкі вялікія крылы.

19.08.2013

Відэа "Беларускія прымаўкі"

З некаторымі беларускімі прыказкамі вы можаце пазнаёміцца ў гэтым відэа, зробленым на студыі "Беларусьфільм".