Показаны сообщения с ярлыком песня. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком песня. Показать все сообщения

25.07.2014

Пра жарты, байкі, песні 2


На ўсё свае песні: на вяселлі - вясельныя, на хрысцінах - хрысцінныя, на хаўтурах - хаўтурныя.
Не ўсё тое праўда, што ў байках кажуць.
Няма байкі без праўды.
Падшуткуе так, што і камар носа не падточыць.
Раз не было песень, то і не было вяселля.
Якая птушка - такі і галасок.

Пра жарты, байкі, песні


Байка без канца, як кабыла без хваста.
Байка з камара вырасце на вала.
Без песні - хоць трэсні.
Дзе жарцік, дзе дубчык, а дзе - і абодва.
Жарт месца мае.
Жарты і да бяды даводзяць.
З мора вады не выпіць, з песні слова не выкінуць.
З песні слова не выкінеш.
З песні слова не выкінеш, а плачучы - рота не паправіш.
Калі не спявалі, то і не весяліліся.

13.11.2013

Пра народныя песні

з сайта http://www.usebelarusy.by/ 
У дурнога салаўя і дурная песня.
З песняй і праца спорыцца.
Хутка песня пяецца, ды не хутка складзецца.
Салаўя байкамі не кормяць.
Нашча і песня не пяецца.
Пець добра разам, а гаварыць розна.
Песня без канца, як кабыла без хваста.
Якая птушка, такая і песня.

01.11.2013

Загадкі і песні

з сайта http://www.hotimsk.by/
Загадаў загадку, што раскусіць цяжка.
Загадаў загадку, аж самому гадка.
Дзе праца, там і песня.
Слёз не пераплачаш, песень не перапяеш.
Якая песня, такая заплата.
З песні слова не выкінеш.