Показаны сообщения с ярлыком гасціннасць. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком гасціннасць. Показать все сообщения
13.02.2023
14.04.2014
Прыказкі пра гасціннасць 4
Будзем у гасцях то ў вас, то ў цябе.
Гасцей з усіх валасцей.
Госці пазваны і пасцелі пасланы.
Госцікі - за стол, а лішні - хоць пад стол.
Госць, не дзьміся - еш, што ў місе.
Госцю трэба дараваць, а гаспадару прамаўчаць.
Дзякую за хлеб, соль, за бульбу і кашу, дзякую і за дабрату вашу.
За гасцямі і нам добра.
З-за аднаго абеду сем міль еду.
10.02.2014
Прыказкі пра гасціннасць 3
Дзе каша і аладкі, там будзе і грамадка.
Добры госць, ды ў сераду трапіўся.
У вялікім посце не хадзі ў госці, бо нечым частаваць.
І любаму гасцю пятніца бывае.
Быў кус, ды гасця не было, прыйшоў госць - куса няма.
Дарагія госцікі, ды нечым прымаць.
Рад гасцям, ды хлеба ні на гам.
І госць міл, і хлеба жаль.
Трэба гасцей паклікаць, дык трэба ім і пасыпаць.
26.01.2014
Прыказкі пра гасціннасць 2
Госця вясною частуюць мядком, а ўвосень – малачком.
Добры той госць, які гасцюе нядоўга.
У гасцях добра, а дома лепей.
Добраму госцю вароты самі расчыняюцца.
Прыглядай гасцей, каб хадзілі часцей.
Пара гасцям і меру ведаць.
Хлеб на стале, рукі свае, адрэж ды еш.
Прымі падарожнага - сам будзеш у дарозе.
Прыказкі пра гасціннасць
Госць першы дзень – золата, другі – серабро, а трэці – медзь, хоць і дадому едзь.
Госць гаспадару не ўказчык.
Па абедзе госць едзе.
Добры той госць, які гасцюе нядоўга.
У гасцях еш хоць расперажыся, але ў кішэню не хавай.
У гасцінах за яду астатні прымайся, а першы пераставай.
Прысядзь: госцем будзеш.
Сядзь у нас – госцем будзеш.
Чым багаты, тым і рады.
Подписаться на:
Сообщения (Atom)