Показаны сообщения с ярлыком праўда. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком праўда. Показать все сообщения

01.05.2014

Праўда - хлусня 2

У вочы-то - саколю, а за вочы - соллю.
У вочы катком, а за вочы варком.
Хто глядзіць вокам, той не пойдзе бокам.
З воч іскры сыплюцца, а з языка мёд цячэ.
У вочы ліском, а за вочы пяском.
Да сэрца ліпне, а ў кішэнь паглядае.
Адзін бок наб'е, другі мёдам палье.
І гладзіць, і дзярэ.
Маўчыць, а ліха робіць.
Не бойся чалавека звяглівага, а бойся маўклівага.

29.04.2014

Праўда - хлусня

На губах - мёд, а ў сэрцы - лёд.
У змяі луско прыгожае, а джала ядавітае.
Анёлам ляцеў, а чортам сеў.
У ногі цалуе, а за сэрца кусае.
Адно на ўме, а другое на языцэ.
Есць і п'е, а ліха мысліць.
Лёстачкамі дух займае, а ліха думае.
Ходзіць ціхенька, ды думае ліхенька.
Густа сее, ды рэдка ўсходзе.

12.02.2014

Грамада, людзі, калектыў 4

Не тое праўда, што праўда, а тое, што людзі гавораць.
Іншая рада - горш, як здрада.
Добрая слава лепш за багацце.
Людская пахвала, што марская хваля.
Ніхто не знае, толькі дзед ды баба й цэлая грамада.
Няхай так будзе, як добрыя людзі кажуць.
Абы бог ды добры людзі, то ўсё будзе добра.
Дай, божа, людзям, то і мы дабудзем.
На каго бог, на таго і людзі.

11.02.2014

Прыказкі пра праўду і няпраўду 2


Чыя праўда, таго і сіла.
Праўда наверх выйдзе.
Праўда з дна мора выносіць.
Праўда не ўтоне і не згарыць.
Праўды ў моры не ўтопіш.
Усё мінецца, толькі праўда застанецца.
Праўда не шкварка - з блінам не з'ясі.
Што праўда, то не брэх.
Праўда груба, але богу люба.
Грэх грахом, а праўда праўдай.

09.02.2014

Прыказкі пра праўду і няпраўду


За праўдай стой гарой.
На праўдзе свет стаіць.
Праўда добрымі людзямі жыве.
Шукай праўду ў людзей.
На людзях праўда праўдзіцца.
Праўда звягі не баіцца.
Праўда нідзе ніколі не ўкрыецца.
Не ў сіле праўда.
Праўда праўдай застанецца.
Праўда дарожа грошай.