Показаны сообщения с ярлыком святы. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком святы. Показать все сообщения

02.01.2022

Прыказкі і прыкметы пра Новы год

Калі на Новы год на дрэвах густы іней, то год будзе ўраджайны.

На Новы год ясна, будзе ў гумне цесна.

На Новы год неба зорнае - добры ўраджай будзе.

На Новы год прыбудзе дзень на заечы скок.

Калі на Новы год снежна і цёпла - лета будзе цёплым і дажджлівым.


08.01.2020

Прыказкі пра Каляды 3

 Каляды, то ён цяпер не пан.

Па Калядах уночы трашчыць, а ўдзень плюшчыць.

Сабачкі брэшуць, Калядкі будуць, мароз стучыць, вароты адчыняць вяліць.

Наўрад, каб стала хлеба да Каляд.

Ад Каляд не ідзе ў лад.

Не да каляды, калі поўна хата бяды.

Снегу на Каляды не дапросішся.

На Каляды сарочку надзявай новую, на Вялікдзень — бялёвую, а на Сёмуху — смяротную.

Калі Каляды ў веташку, дык хавай насенне ў мяшку.

02.08.2015

Прыказкі і прыкметы на Іллю

Прыйшоў Ілля - прынёс гнілля.
Ілля дажджлівы - маланка арэхі паб'е.
Калі на Іллю дождж, то сорак дзён будз тож.
Да Іллі і пад кустом сушаць, а пасля - і на кусце не сохне.
Да Іллі мужык купаецца, а з Іллі з ракой развітаецца.
На Іллю лета да палудня, восень пасля палудня.
Да Іллі хоць адным зубам зелень капні.
Калі на Іллю дажджу няма - быць пажарам.

12.05.2015

Майскія прыказкі

Красавік з вадою, май з травою.
Юры на парог вясну прывалок (6 мая).
Цёплы Ягор вясну пачынае (6 мая), а Ілля заканчвае лета (2 жніўня).
Верамей, Верамей, пра пасевы разумей (13 траўня).
На Мікалая дождж лішнім не бывае: на Мікалая дажджліва - летам будзе добрае жыта (22 траўня).
Май - і пад кустом рай.
Травень зялёнай травой славен.
Май халодны - год хлебаробны.
Май - усяго года рай.
Травень - салаўінае лета.