Показаны сообщения с ярлыком хлеб. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком хлеб. Показать все сообщения

26.10.2013

Прыказкі пра хлеб 6


Слова да слова, а хлеб да абеда.
Калі хлеба край, дык і пад елкай рай.
Лепш абысціся без мяса, як без хлеба.
Рукі на мазалях, а ў торбе засохлы акрайчык.
Век пражыла, хлеба з сокам не ела: хлеб ёсць - соку няма, сок ёсць - хлеба няма.
Адзін сноп ці сто коп - хлеба на год.
Каменні - хоць забіся, вады - хоць утапіся, дроў - хоць спаліся, хлеба дакупіўшы, можна жыць.

21.10.2013

Прыказкі пра хлеб 5


Пірага шукаеш, а хлеба не цурайся.
Хто хлеб з сабою нясе, той есці не просіць.
Хлеб еш ды й другому не шкадуй.
Абы хлеб быў, а нахлебнікі будуць.
Хлеб не нявеста: які спячэцца, такі і з'есца.
Як не стала хлеба, дык і нож не трэба.

20.10.2013

Прыказкі пра хлеб 4

Хлеб не зяць - паглядзяць ды з'ядзяць.
Ідзеш на часок - бяры хлеба кусок.
Едзеш на дзень - бяры хлеба на тыдзень.
Хлеб не свякроў, з'ядзім да Пакроў.
Калі хлеб у возе, то няма бяды ў дарозе.
Здзек над хлебам - грэх.
Хоць вялікая луста, ды ў сярэдзіне пуста.

16.10.2013

Прыказкі пра хлеб 3

Свой хлеб - і на калодзе абед.
Адзін хлеб не прыядаецца.
Галоднаму і луста смачная.
Не на тое я хлеб спёк, каб ён за парог уцёк.
Абы хлеба кусок - будзе жыць пастушок.
Галоднаму і луста смачная.
Хлеб гара не родзіць, але з хлеба не зводзіць.

14.10.2013

Прыказкі пра хлеб 2


Хлеб і соль - найлепшая закраса.
Хоць чоран хлеб, ды свой.
ДЗе многа за сталом сядзіць, там не доўга хлебу быць.
Хто хлеба купіць, таму болец рупіць.
Ямо хлеб траякі: чорны, белы і ніякі.
Маліна то маліна, але каб хлеба скарына.
Без солі не смачна, без хлеба не сытна.

11.10.2013

Прыказкі пра хлеб


Не той багаты, хто мае срэбра і злата, а той, хто хлеб мае.
Хлеб і вада - няма галада.
Хлеб над усім пануе.
Найсмачнейшы хлеб ад сваёй працы.
Хлеб - усяму галава.
Калі ёсць хлеб і вада, то не бяда.
Лепш хлеб з вадою, як з бядою.

12.09.2013

Праца

Паносіш мазалёў - пад'ясі хлеба.
Чым цяжэй, тым даражэй.
Праца і рукі - моцныя зарукі.
Праца і сіла гору звернуць.
Работа міла, ды дзень малы.
Праца і корміць, і поіць.
Без працы няма чаго хлеба шукаці.
Без мазаля на руках не будзеш мець хлеба ў зубах.