Показаны сообщения с ярлыком грамада. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком грамада. Показать все сообщения

06.04.2014

Грамада, людзі, калектыў 7

Як гукнеш, так і адгукнецца.
Як людзі, так і мы.
Што людзям, то і нам.
Што міру, то й бабінаму сыну.
Папаў у вараны - крычы, як яны.
І з звярамі звыкаюцца жыць, не толькі з людзьмі.
Не ўсё, як у людзей.
Ні сабе паглядзець, ні людзям паказаць.
Што зрабі, саграшы, толькі людзям скажы.

05.04.2014

Грамада, людзі, калектыў 6

Жаласнікаў многа, ды памагчы нікога.
Як чужыяжалкуюць, людзі не чуюць.
Многа паслугачых, ды мала памагачых.
На гатовае памагачоў шмат.
Дурная помач горш за немач.
Ніхто не здзене і лепшага не дасць.
Услугу ўсе прымаюць, ды часта яе забываюць.
Пажыві для людзей - пажывуць і лдля цябе.
Як мы да людзей, так і людзі да нас.

22.02.2014

Прыказкі пра сяброўства 7

Мы з табою, як рыбка з вадою: ты ў ваду, а я над табою.
Адным гарохам падзеліцца.
Абы добра гадзіна, то прыяцеляў шмат будзе.
Каля поўнай міскі шмат сяброў.
Лепш непрыяцель яўны, чым ціхі прыяцель.
Друг яднаны, а воўк гадаваны.
Лепш памерці каля сябра, чым жыць у ворага.
Вада сябра лепш варожага мёду.
За свой хлеб сабе ворага нажыў.
Добры сусед, як сытны абед.

14.02.2014

Грамада, людзі, калектыў 5

Свет не без добрх людзей.
Каб не добрыя людзі, так бы загінуў.
Дзесяць аднаго спамогуць, а адзін дзесяцёх не  спаможа, а сам сябе згубіць.
З міру па нітцы, то голаму кашуля.
Каля грамады аднаму пажывіцца можна.
Радасць ёсць - весяліцца трэба, гора ёсць - памагаць трэба.
Колькі мог, столькі дапамог.
Сколькі магу, столькі дапамагу; сколькі не магу, столькі не дапамагу.
Не можаш памагчы, то лепей памаўчы.

12.02.2014

Грамада, людзі, калектыў 4

Не тое праўда, што праўда, а тое, што людзі гавораць.
Іншая рада - горш, як здрада.
Добрая слава лепш за багацце.
Людская пахвала, што марская хваля.
Ніхто не знае, толькі дзед ды баба й цэлая грамада.
Няхай так будзе, як добрыя людзі кажуць.
Абы бог ды добры людзі, то ўсё будзе добра.
Дай, божа, людзям, то і мы дабудзем.
На каго бог, на таго і людзі.

Грамада, людзі, калектыў 3

У лесе людзі дзічаюць, а ў людзях людняюць.
Што ў людзях вядзецца, то і ў нас не мінецца.
Там добра рада, дзе шчыра парада.
Наўчаць людзі, як засцегцт грудзі.
Рада з людзьмі ніколі не шкодзіць.
Адна рада хараша, дзве, тры - лепей.
Знаемся ў дому, знаймася і ў людзях.
За добрай парадай добра і ў грыбы ісці.

09.02.2014

Грамада, людзі, калектыў 2

Ідзі з людзьмі, то не згубішся.
Аўдзей бардзей паміж людзей.
Прамеж людзей і ён чалавек.
Конь да каня, маладзец да малайца.
З галавою не жыць, а з добрымі людзьмі.
Трэба з людзьмі жыць, не ўсё людзям шкодзіць.
Праз людзі выходзяць на людзі.
Як трывога, то і бягуць адзін да аднога.

Грамада, людзі, калектыў

Грамада - вялікі чалавек.
У грамадзе і рай і мука.
Людзі без людзей быць не могуць.
Моцны статак чарадою, а людзі - грамадою.
Без людзей не быць.
Свет вялік, а ў свеце людзі.
Ідзе грамада, і я туда.
Як мір - так і брацця.

04.02.2014

Прыказкі пра сяброўства 5


Дзеля дружбы цыган павесіўся.
Жывуць у такой дружбе, што вада не размые і свіння не разрые.
Іх прыязні сам чорт не разарве.
Малое - цалое, вялікае - папалам.
І службу служы, і сябру дапамажы.
Бліжні друг лепшы дальніх двух.
Не май сто коп, а май сто сяброў.
Жыві добра з людзьмі: з добрымі для дабросці, а з ліхімі для злосці.