Показаны сообщения с ярлыком нястача. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком нястача. Показать все сообщения

02.03.2015

Прыказкі пра сялян і паноў 2

Круль крулюе, пан пануе, а мужык гаруе.
Што мужык, а што пан.
Пан панам, а мужык мужыком на векі вяком.
На чорнага мужыка прэ злыдняў талака.
На то й мужык, каб працаваў.
Паноў радасць збірае, а мужыкоў - гора.

28.02.2015

Прыказкі пра сялян і паноў

Не будзе аратага, не будзе і багатага.
У мужыка свая праўда.
Сялянскаму роду няма пераводу.
Не так будзе, як пан кажа, а так будзе, як мужык зробіць.
Без хама не было б пана.
Мужыка ніжэй не разжалеш.
Мужык думкамі багат.
На панскі розум ёсць мужыка хітрасць.
Мужык і чорта перахітрыць.
Благая зямелька лепей добрага паненька.

30.01.2015

Прыказкі пра грошы

Іншая пазыка - тая ж страта.
Хочаш ворага нажыць - пазыч грошай.
У пятніцу нічога нікому не пазычай.
Калі маеш грошы, то не будзеш хадзіць босы.
Хай грошай ні гроша, абы слава хароша.
Без гаспадара і грошай не трэба.
Хоць лай, а потым грошы аддай.
Грошы лёгка бяруцца, ды цяжка аддаюцца.

07.12.2013

Прыказкі пра гаспадарку 3

Запас бяды не чыніць.
Хто ў лесе не ўкраў, той дома не гаспадар.
У кожнай крышы ёсць свае мышы.
І ў студзі вада выбіраецца.
Без запасу - ні часу.
Не гаспадыня, што апоўдні ў печы паліць.
Шырокія вароты ўвайсці, ды вузкія выйсці.
Ад дошкі да дошкі, а ў сярэдзіне ні крошкі.

26.10.2013

Прыказкі пра хлеб 6


Слова да слова, а хлеб да абеда.
Калі хлеба край, дык і пад елкай рай.
Лепш абысціся без мяса, як без хлеба.
Рукі на мазалях, а ў торбе засохлы акрайчык.
Век пражыла, хлеба з сокам не ела: хлеб ёсць - соку няма, сок ёсць - хлеба няма.
Адзін сноп ці сто коп - хлеба на год.
Каменні - хоць забіся, вады - хоць утапіся, дроў - хоць спаліся, хлеба дакупіўшы, можна жыць.

21.10.2013

Прыказкі пра хлеб 5


Пірага шукаеш, а хлеба не цурайся.
Хто хлеб з сабою нясе, той есці не просіць.
Хлеб еш ды й другому не шкадуй.
Абы хлеб быў, а нахлебнікі будуць.
Хлеб не нявеста: які спячэцца, такі і з'есца.
Як не стала хлеба, дык і нож не трэба.

16.10.2013

Прыказкі пра хлеб 3

Свой хлеб - і на калодзе абед.
Адзін хлеб не прыядаецца.
Галоднаму і луста смачная.
Не на тое я хлеб спёк, каб ён за парог уцёк.
Абы хлеба кусок - будзе жыць пастушок.
Галоднаму і луста смачная.
Хлеб гара не родзіць, але з хлеба не зводзіць.

14.10.2013

Прыказкі пра хлеб 2


Хлеб і соль - найлепшая закраса.
Хоць чоран хлеб, ды свой.
ДЗе многа за сталом сядзіць, там не доўга хлебу быць.
Хто хлеба купіць, таму болец рупіць.
Ямо хлеб траякі: чорны, белы і ніякі.
Маліна то маліна, але каб хлеба скарына.
Без солі не смачна, без хлеба не сытна.

11.10.2013

Прыказкі пра хлеб


Не той багаты, хто мае срэбра і злата, а той, хто хлеб мае.
Хлеб і вада - няма галада.
Хлеб над усім пануе.
Найсмачнейшы хлеб ад сваёй працы.
Хлеб - усяму галава.
Калі ёсць хлеб і вада, то не бяда.
Лепш хлеб з вадою, як з бядою.