Показаны сообщения с ярлыком Беларусь. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком Беларусь. Показать все сообщения

04.06.2014

Прыказкі і прымаўкі пра Радзіму 5

У чужой старонцы не так свеціць сонца.
На чужой старонцы рад сваёй варонцы.
У чужым краю і жук – мяса.
Як тут не мёд, так там не піва!
На чужыне і камар загіне.
Чужына па шэрсці не гладзіць.
Лепей у сваіх людзях з голаду паміраць, ніж у чужых людзях золата збіраць.
Чым за морам віно піць, лепш у Нёмане вадіцу.
Няма смачнейшае вадзіцы, як з роднае крыніцы.
У сваім краі як у раі.
Няма лепш за той куток, дзе вязалі пупок.
Кожная сасна свайму бору песні пяе (Всяк кулик своё болото хвалит)
Там добра, дзе нас няма.

09.02.2014

Прыказкі і прымаўкі пра Радзіму 4

Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка.
На роднай зямлі, як на камлі.
Дзе маці нарадзіла, там і радзіма.
Усякаму міла свая старана.
На сваёй лаўцы і памерці добра.
Дома і салома ядома, а на чужыне і гарачы тук стыне.
Усюды добра, а дома лепш за ўсё.
Ля сонца цёпла, ля дома добра.
Нідзе не шукай лепшай спраткі ад свае хаткі.

08.02.2014

Прыказкі пра Радзіму 3

Дурная птушка свайго гнязда не шануе.
Прыйшоў паміраць на сваю лаўку, бо дома смялей.
На Радзіме і паміраць лягчэй.
Кулік, дзе ты прывык? - А ў балоце. - Там жа мокра. - А мне там добра.
Дзе воўк радзіўся, там і куст міл.
У сваёй нары і тхар добры.
Добрая птушка ў сваё гняздо не брудзіць.
Воўк блізка школы не робіць.
У чужым краі толькі вецер зжаліцца.

16.07.2013

Прыказкі пра Радзіму 2

Родная зямля мякчэй чужой пярыны. 
На чужой старане не сагрэе і сонца. 
Той Бацькаўшчыну любіць, хто ёй сумленна служыць. 
Для сваёй Айчыны не шкадуюць сілы. 
Той перамагае, хто ў бядзе са сваёй зямелькі не ўцякае. 
Бацькоў не цурайся, а ад Радзімы не адракайся. 
З роднага боку і варона мілая. 
Хто бацьку шануе, той сабе неба гатуе. 
Шануй людзей, то і цябе пашануюць. 
Бацькоўскае слова дарэмна не гаворыцца.

14.07.2013

Прыказкі пра Радзіму

Няма смачнейшае вадзіцы, як з роднай крыніцы. 
Усякай птушцы сваё гняздо міла. 
Радзіма — матка, чужына — мачыха. 
Роднаму зямелька, як зморанаму — пасцелька. 
У сваім краі, як у раі. 
На чужыне і камар загіне. 
Кожнаму свой куток мілы. 
Усюды добра, а дома лепей. 
Кожная сасна свайму бору песню пяе.