Показаны сообщения с ярлыком старасць. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком старасць. Показать все сообщения

08.11.2013

Прыказкі пра маладосць і старасць 3

На старасці і ўлетку холадна.
Прыйдзе старасць - будзе слабасць.
Дай, Божа, змоладу косці грысці, а на старасці мяса есці.
Хто да чаго прывык змоладу, то і на старасці не пакіне.
Як стануць сыпацца валасы, то і памяць з галавы.

Прыказкі пра маладосць і старасць 2

Не ўсе старыя птушкі высока лятаюць.
Старога мяшка не залатаеш.
Сівіна ў бораду, а чорт ў рабро.
Пытае старасць, што прыгатавала маладосць.
Старога вераб'я на мякіну не правядзеш.
Старой бабе і на печы ўхаба.

Прыказкі пра маладосць і старасць

Чым старэе, тым правее, а чым маложа, тым дарожа.
Стары і малы - адно.
У адной шкуры не звякуеш.
Да пары жбан воду носіць.
У старога каня і падковы здымаюць.
Маладога кроў грэе.
Малады, ды з ранніх.
Зелена-молада.
Быў конь, ды заездзіўся.