Показаны сообщения с ярлыком бяда. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком бяда. Показать все сообщения

14.02.2015

Прыказкі пра няшчасце, бяду 3

Дзе ні мах, то ўсё бяда па зубах.
Бяда ды мука - тая ж навука.
Бяда ў хату - прападзе і багаты.
Бяда розуму вучыць.
Бяда вымучыць і вывучыць.
Бяда не канава - не пераскочыш.
Не здарылася б бяды, калі б конь не быў худы.
Бяда па людзях ходзіць.
Шчасце за гарамі, а бяда за плячамі.
Ты ад бяды, а бяда ў вочы.

12.02.2015

Прыказкі пра няшчасце, бяду 2

Не адно ліха, дык другое.
Бяда не бывае адна: калі яна ходзіць, усю радню з сабой водзійь.
Бяда па бядзе, як па нітачцы, ідзе.
Бяда ды хвароба як дзве птушкі-зязюлькі: накукуешся ўдоваль, пакуль яны вытаўкуцца.
Адна бяда не бяда.
Адной бяды заўсёды мала.
Бяда бядзе не паможа.
Адхілілася гора, то бяда спаткала.
Не я плачу - бяда плача.
Улезшы ў раду, трэба цягнуць бяду.

04.02.2015

Прыказкі пра няшчасце, бяду

Дзяды не зналі бяды; насталі ўнукі, набяруцца мукі.
Бяда не раве ды спаць не дае.
Бяда не дуда, пішчыць ды не грае.
На ўсякую бяду не наплюешся.
Чалавек адну бяду перабудзе, а іх дзясятак прыбудзе.
Бяба бяду вядзе.
Бяда заўсёды ў пары ходзіць.
Як прыйшла бяда, адчынй варата.
Бяда на бядзе, як на шчэпачцы, едзе.
Ліха адной бядзе прыйсці, то бяда бяду родзіць.