30.08.2014

Прыказкі пра навуку, школу, розум

Ад навукі галава не баліць.
Ад навукі мацнеюць рукі.
Без мукі няма навукі.
Больш пажывём - болей навучымся.
Валасы даўгія, розум кароткі.
Век жывеш, век вучышся.
Век пражыў, а розуму не нажыў.
Вучоны, ды недавучоны.
Вучыся змоладу, то на старасці як знойдзеш.
Вучэнне - свет, а невучэнне - цемра.

23.08.2014

Прыказкі і прыкметы пра жнівень 2


На Мар'ю вялікія росы - будзе лён шэры і косы.
У жніўні лес спяшаецца аддаць свае дары.
Пайшлі апенькі - лета на зыход.
У пачатку жніўня баравікі ў лесе растуць вялікія, да канца месяца - меншыя, але іх расце больш.
Што поле ўродзіць, то жнівень пазвозіць.
Павуціна чапляецца да расліны - да цёплай і яснай восені.
У жніўні і верабей піва варыць.

20.08.2014

Анімацыя "Беларуская прыказка"

Прыказкі пра Вялікую Айчынную вайну 2


Зямля сялянская, лясы партызанскія, шаша нямецкая, а ўлада савецкая.
І холадна, і голадна, і дадому далёка (пра немцаў-акупантаў).
Ідучы па кладачцы, на бакі не глядзі, а з паліцыяй сяброўства не вадзі.
Ішоў кустамі Карл па кашу - і дух спусціў ад кулі нашай.
Ішоў да нас ваякам, а ад нас поўз ракам.
Калі "кацюшы" песні зальюцца - шматкі ад фашыстаў застануцца.
Кожнай фашысцкай гадзіне вісець на перакладзіне.
Кожнаму воўку ў горла па асколку.
Кожны куст для фашыста рызыка: трасе іх трасца, кідае ў дрыжыкі.

18.08.2014

Сіроцтва 2

Сірата - не дурата, толькі бедната.
Сірата сіраце жаліцца, што хата валіцца.
Сірату і лаюць, і б'юць, і плакаць не даюць.
Сіраце дакіпіць і ў жываце.
Сіраце заўсёды вецер у вочы.
Сіраце сонца свеціць-свеціць, ды не грэе.

06.08.2014

Прыказкі пра танцы 2


Як я захачу, то і на гуліцы паскачу.
Гэтаму танцу не будзе канцу.
Надзела вянок і пайшла ў танок.
Як да жніва, то ледва жыва, а як да танцу, то "мой каханцу".
Танцуй, Зося, як прыйшлося.
Калі шанцуе, то і Філімон танцуе.
Танцуй, танцуй, ды й пакланісь.
Танцаваў, ланцаваў, ды і не пакланіўся.
П'юць да пасінення, танцуюць да адурэння.
Ноч танцаваць, а днём спаць.
Ад музыкі і танцы.

05.08.2014

Прыказкі і прыкметы пра жнівень


Жнівень сее, жне і косіць - на сталах багацця ўдосталь.
Жнівеньскі дзень год корміць.
Жоўтыя лісты ў канцы лета - да ранняй восені.
З Ільіна дня ночы доўгія, вада халодная.
Красуе Іван ды Мар'я - поўна грыбоў.
Лета грыбное - восень кароткая.
Навальніца ў жніўні - да доўгай восені.

Сіроцтва

Бацька памрэ - то палавіна сіраты, а як маці памрэ - то цэлая сірата.
Добра сіраце ў людзях, ды скора захрыпіць у грудзях.
Ёсць такая сірата - ні дзяўчына ні ўдава.
Мая сірочая сляза на сырую зямлю не ўпадзе.
Не раз сірата кулаком утрэцца.
Ніхто не бача, як сірата плача, а ўсякі бача, як сірата скача.
Ніхто не ведае, як сірата абедае.