15.09.2014

Прыказка пра сям'ю ў малюнку


Прыказкі пра навуку, розум, школу 5

Веды шмат месца не займаюць.
Найлепшая школа - само жыццё.
Без навукі нічога не прыйдзе ў рукі.
Вучню - поспех, настаўніку - радасць.
Настаўнік у школе - сейбіт у полі.
Па вучнях і пра настаўніка думаюць.
Недавучаны горай за нявучанага.
Не кожны, хто партфель носіць, разумны.
Не кожны, хто многа чытае, многа ведае.
Мудры, ды на шкоду.
Не кручаны - не рэмень, не вучаны - не чалавек.

Прыказкі пра навуку, розум, школу 4

Не штука - навука, а штука - розум.
Красата прыглядзіцца, а розум прыгадзіцца.
Лепш разумным нагам пакланіцца, як дурной галаве.
Маўчы, дурань, разумнейшы будзеш.
На навуку грошай не шкадуй.
Навука вочы адчыняе.
Навука - не піва, у рот не ўвальеш.
Мудрым ніхто не нарадзіўся, але навучыўся.
Навука ў лес не вядзе, а з лесу выводзіць.
Не кажы - "не ўмею", а кажы - "навучуся".
Хто веды мае, той мур зламае.
На тое і навука, каб была мука.

Прыказкі пра навуку, розум, школу 3

Дурная галава з клопату балець не будзе.
Шануй настаўніка, як бацьку роднага.
З разумным пагаворыш - розуму набярэшся, а з дурнем - і апошні страціш.
І вялізны дом з малой цагліны будуецца.
Пісьменны бачыць уначы болей, як непісьменны ўдзень.
Калі нос задзіраецца, галава не разумнее.
Кожная галава свой розум мае.
Кожны свайго розуму пробуе.
Лепш з разумным згубіць, чым з дурнем знайсці.
Не кожны, хто вучыць, сам умее.
Здабудзеш асвету - пабачыш болей свету.

Прыказкі пра навуку, школу, розум 2

Дурань хапаецца за агонь
Гаварыць з ім - жалезнага бобу наеўшыся.
Золата і ў краме дастанеш, а розуму не прыставіш.
Думка думку паганяе.
Дурань дурнем.
І мядзведзя вучаць.
Галава - не булава, мазгі - не пілаванне.
За багацце розуму не купіш.
Дай, Божа, розум, то і багацце будзе.
Добра вучыць паслухмянага.
Гуляючы, розуму не прыдбаеш.
.І да булавы трэба галавы!

30.08.2014

Прыказкі пра навуку, школу, розум

Ад навукі галава не баліць.
Ад навукі мацнеюць рукі.
Без мукі няма навукі.
Больш пажывём - болей навучымся.
Валасы даўгія, розум кароткі.
Век жывеш, век вучышся.
Век пражыў, а розуму не нажыў.
Вучоны, ды недавучоны.
Вучыся змоладу, то на старасці як знойдзеш.
Вучэнне - свет, а невучэнне - цемра.

23.08.2014

Прыказкі і прыкметы пра жнівень 2


На Мар'ю вялікія росы - будзе лён шэры і косы.
У жніўні лес спяшаецца аддаць свае дары.
Пайшлі апенькі - лета на зыход.
У пачатку жніўня баравікі ў лесе растуць вялікія, да канца месяца - меншыя, але іх расце больш.
Што поле ўродзіць, то жнівень пазвозіць.
Павуціна чапляецца да расліны - да цёплай і яснай восені.
У жніўні і верабей піва варыць.

20.08.2014

Анімацыя "Беларуская прыказка"

Прыказкі пра Вялікую Айчынную вайну 2


Зямля сялянская, лясы партызанскія, шаша нямецкая, а ўлада савецкая.
І холадна, і голадна, і дадому далёка (пра немцаў-акупантаў).
Ідучы па кладачцы, на бакі не глядзі, а з паліцыяй сяброўства не вадзі.
Ішоў кустамі Карл па кашу - і дух спусціў ад кулі нашай.
Ішоў да нас ваякам, а ад нас поўз ракам.
Калі "кацюшы" песні зальюцца - шматкі ад фашыстаў застануцца.
Кожнай фашысцкай гадзіне вісець на перакладзіне.
Кожнаму воўку ў горла па асколку.
Кожны куст для фашыста рызыка: трасе іх трасца, кідае ў дрыжыкі.

18.08.2014

Сіроцтва 2

Сірата - не дурата, толькі бедната.
Сірата сіраце жаліцца, што хата валіцца.
Сірату і лаюць, і б'юць, і плакаць не даюць.
Сіраце дакіпіць і ў жываце.
Сіраце заўсёды вецер у вочы.
Сіраце сонца свеціць-свеціць, ды не грэе.