28.02.2015

Прыказкі пра сялян і паноў

Не будзе аратага, не будзе і багатага.
У мужыка свая праўда.
Сялянскаму роду няма пераводу.
Не так будзе, як пан кажа, а так будзе, як мужык зробіць.
Без хама не было б пана.
Мужыка ніжэй не разжалеш.
Мужык думкамі багат.
На панскі розум ёсць мужыка хітрасць.
Мужык і чорта перахітрыць.
Благая зямелька лепей добрага паненька.

20.02.2015

Прыказкі пра Масленіцу

Масленіца-аб'ядуха - грошаў прыберуха,
Пост падняў кабыле хвост, а там - Масленіца.
Масленіца-палізуха: сыр і масла палізала.
Масленка з блінамі, а пост з грыбамі.
Будзе масленка - будзе ля пупа красненька.
Масленка-палізуха, працягніся хоць да Духа.
Масленка-бела вутка казала: вясна будзе, ды не хутка.
А мы масленку чакалі, усе аладкі выпякалі.

14.02.2015

Прыказкі пра няшчасце, бяду 3

Дзе ні мах, то ўсё бяда па зубах.
Бяда ды мука - тая ж навука.
Бяда ў хату - прападзе і багаты.
Бяда розуму вучыць.
Бяда вымучыць і вывучыць.
Бяда не канава - не пераскочыш.
Не здарылася б бяды, калі б конь не быў худы.
Бяда па людзях ходзіць.
Шчасце за гарамі, а бяда за плячамі.
Ты ад бяды, а бяда ў вочы.

12.02.2015

Прыказкі пра няшчасце, бяду 2

Не адно ліха, дык другое.
Бяда не бывае адна: калі яна ходзіць, усю радню з сабой водзійь.
Бяда па бядзе, як па нітачцы, ідзе.
Бяда ды хвароба як дзве птушкі-зязюлькі: накукуешся ўдоваль, пакуль яны вытаўкуцца.
Адна бяда не бяда.
Адной бяды заўсёды мала.
Бяда бядзе не паможа.
Адхілілася гора, то бяда спаткала.
Не я плачу - бяда плача.
Улезшы ў раду, трэба цягнуць бяду.

06.02.2015

Прыказкі пра язык


Язык да Кіева давядзе.
З языком - і сюды, і туды, а на справе - нікуды.
Язык у роце, як чорт у балоце.
Языком у Вільні, а галавою за печчу.
За доўгі язык не пахваляць.
Гаварыў бы па-польску, ды язык конскі, гаварыў бы па- англійску, ды язык слізкі.
Ліхую жонку язык б'е.
Гультаёў язык работы не баіцца.
Са сваго языка спусціш - на чужым не зловіш.
Язык не сцяг, а дружыну водзіць.
За яго языком не паспееш і басяком.
Языком гару зверне , а на працы месца не знойдзе.
І ў каровы язык доўгі, ды яна маўчыць.

04.02.2015

Прыказкі пра няшчасце, бяду

Дзяды не зналі бяды; насталі ўнукі, набяруцца мукі.
Бяда не раве ды спаць не дае.
Бяда не дуда, пішчыць ды не грае.
На ўсякую бяду не наплюешся.
Чалавек адну бяду перабудзе, а іх дзясятак прыбудзе.
Бяба бяду вядзе.
Бяда заўсёды ў пары ходзіць.
Як прыйшла бяда, адчынй варата.
Бяда на бядзе, як на шчэпачцы, едзе.
Ліха адной бядзе прыйсці, то бяда бяду родзіць.

30.01.2015

Прыказкі пра грошы

Іншая пазыка - тая ж страта.
Хочаш ворага нажыць - пазыч грошай.
У пятніцу нічога нікому не пазычай.
Калі маеш грошы, то не будзеш хадзіць босы.
Хай грошай ні гроша, абы слава хароша.
Без гаспадара і грошай не трэба.
Хоць лай, а потым грошы аддай.
Грошы лёгка бяруцца, ды цяжка аддаюцца.

24.01.2015

Прыказкі пра працу 2

Без працы не есці пірагоў.
Не папрацуеш - не пад'ясі.
Хто не лянуецца тцптаць, той мае што хруптаць.
Як папрацуеш, то ў кожнай страве мёд пачуеш.
Без працы кашка з неба не будзе сыпацца.
Нікому з неба само не падае.
Калі дало рабіць, то дасць і есці.
Хочаш есці калачы, дык не сядзі ні печы.

15.01.2015

Прыказкі пра працу

Што цяжка здабыта, то будзе доўга жыта.
Чым цяжэй, тым даражэй.
Усё жывое трудзіцца.
Справа не забава.
Дзетачка, спі, а справу помні.
Без працы нечага і хлеба шукаці.
Хто працуе, той мае.
Работа і корміць, і поіць.

07.01.2015

Прыказкі пра Каляды 2


Прыйшлі Калядкі - бліны ды аладкі.
Як прыйдуць Каляды - мужык мякіне рады, а як прыйдуць зажынкі - няма хлеба ні асьмінкі.
Каляды - хрысціяне рады.
Калядкі - добрыя святкі: пад'еў ды на палаткі.
Святое Раство - людзям прыгаство.
Стань у раду, дастанеш Каляду.
Прападай ты, пане, з калядою, аддай мой мех.