20.05.2015

Прыказкі з лічэбнікамі. Тры. Ч.1


Скупы тройчы плаціць.
Трох не злічыць.
Схавай свае тры грошы.
Баба качаргу мяняла, і тое тры дні гуляла.
Хто тры разы арэ, той болей снапоў збярэ.
Першую жонку бог даў, другую сам знайшоў, а трэцюю чорт прынес.
У тры секачы сякуць, аднаго рака пякуць.
Тры чвэрці да смерці.
Адсунься ты, то сядзе тры!
Адзін сын - не сын, два сыны - паўсына, і толькі тры сыны - сын.

12.05.2015

Майскія прыказкі

Красавік з вадою, май з травою.
Юры на парог вясну прывалок (6 мая).
Цёплы Ягор вясну пачынае (6 мая), а Ілля заканчвае лета (2 жніўня).
Верамей, Верамей, пра пасевы разумей (13 траўня).
На Мікалая дождж лішнім не бывае: на Мікалая дажджліва - летам будзе добрае жыта (22 траўня).
Май - і пад кустом рай.
Травень зялёнай травой славен.
Май халодны - год хлебаробны.
Май - усяго года рай.
Травень - салаўінае лета.


21.04.2015

Прыказкі з лічэбнікамі. Два. Ч. 2


Надвое бабка варажыла: ці памрэ, ці будзе жыва.
Два вякі я жыць не збіраюся.
Два каты ў адным мяшку не месцяцца.
За двума зайцамі пагонішся - ні аднаго не зловіш.
У адно вуха ўвайшло - у другое выйшла.
Смелы і разумны жывуць два жыцці.
Адзін раз зманіш - другі не павераць.
Адзін у карэце едзе, а ў другога гразь ляціць.
Лагоднае цяля двух матак ссе.
Двойчы дае той, хто зараз дае.
На адно вуха глухі, на другое не чуе.
На адно вока сляпы, а другім не бачыць.

16.04.2015

Прыказкі пра жывёл 2

Каб каза не скакала, то б нагі не зламала.
Воўк не пастух, а свіння не агародніца.
Дазволь мядзведзю адну лапу палажыць на сані, а ён паложыць чатыры.
Спрытны, як мядзведзь да танцаў.
У кожнай лісіцы свой хвост.
Воўк і лічанае бярэ.
Упартая каза - ваўку снеданне.
У сабакі заўсёды кошкі на душы скрабуць.
Беражыся карову спераду, а каня ззаду.
Воўк блізка ад логава шкоды не робіць.
З быка не надоіш малака.
Каню раса лепш аўса.

09.04.2015

Пра жывёл

На жывым мядзведзі шкуры не купляй.
З аднаго вала дзвюх шкур не дзяруць.
Не мела баба клопату - купiла парася.
Ваўка ногi кормяць.
Кошцы гулi, а мышцы слёзы.

23.03.2015

Прыказкі пра птушак 2


Па вераб'ях з гармат не паляць.
Усякая зязюлька пра сваё кукуе.
Чакай зімой зязюлю.
Лезе, як певень на плот.
Сляпой курыцы і жвір - пшаніца.
Салаўя байкамі не кормяць.
Лісіца спіць, а курэй бачыць.
Невялік кулік, а ўсё-такі птушка.
Не ўсе птушкі лётаюць.
Трапіцца і сляпой курыцы зярнятка знайсці.
У вераб'я свая сям'я.
Цаляў у варону, а папаў у карову.
Ластаўка вясну пачынае, а салавей канчае.
Чорны, як грак.

22.03.2015

Прыказкі пра птушак


Кожнай птушцы сваё гняздо патрэбна.
Верабей проса выбраў, а сініца ў бяду папала.
Гусь свінні не таварыш.
Курыца запяе, як за жывот забярэ.
І варона б запела, калі б голас мела.
Дзе сава і сыч, там носа не тыч.
Зімой салаўя пець не прымусіш.
І курыца на сваім сметніку гаспадыня.
Індык думаў-думаў - і здох.
Каму банкет, а курцы - смерць.