19.09.2015

Прыказкі з лічэбнікамі. Тры. Ч.3

Хто паехаў нацянькі, будзе ехаць тры дзянькі.
Па тры грошыкі на дзень: куды хочаш - туды дзень.
Тры грошы не варта.
У вераб'я багатая сям'я: у кожнага верабейкі па тры капейкі.
У тры секачы сякуць, аднаго рака пякуць.
Упрасіліся злыдні на тры дні, а за тры гады не выжывеш.
На кухні два слухалі, трэці з голаду акалеў.
Першая чарка калом, другая - сокалам, а трэцяя - мелкаю пташачкай.
Бачыў двух белых, а трэцяга, як снег.
Гаворыць, як тры дні не еўшы.

11.09.2015

Прыказкі і прыкметы. Верасень 2


У верасні і ліст на дрэве не трымаецца.
У верасні адна ягада, дый тая - горкая рабіна.
Прастаіць верасень сухі - зіма позняя будзе.
У верасні кажух за кафтанам цягнецца.
Халодны бацюхна-верасень, ды корміць добра.
Павуцінне сцелецца па раслінах - да цяпла.
Гусі ў верасні ляцяць - зімачку на хвасце цягнуць.
Калі галкі і вароны садзяцца на ніжнія галіны дрэў, будзе ветрана.
Калі на бабіна лета шмат павуціння - да яснай восені і халоднай зімы.
Чым болей на бабіна лета павуціння, тым халадзейшая зіма будзе.

09.09.2015

Прыказкі і прыкметы. Верасень


Верасень не пачатак, а заканчэнне жніва.
Калі ў верасні шмат павуціння - гэта да яснай і халоднай зімы.
Восень у верасні ідзе і дождж за сабою вядзе.
Прыйшоў верасень - супакоіў прыроду.
Верасень - лістападнік, схіл грыбной пары.
Верасень лета чырвонае праводзіць, восень сустракае.
Жнівень варыць, а верасень на стол падае.
Вераснёўскі гром абяцае цёплую восень.
Запальвай агонь у верасні і ў хаце, і на полі.
Добры верасень - зіма позняя.
У верасні сініца восень у госці просіць.

08.09.2015

Прыказкі з лічэбнікамі. Тры. Ч.2


Не хвалі каня трэцяга дня, а хвалі трэцяга году.
Тры дні хлеба не еў, а зубы калупае.
Не хвалі нявестку ў тры серады, а пахвалі ў тры гады.
Не хваліся ў тры дні, а хваліся ў тры гады.
Першыя пеўні – поўнач, другія пеўні – пара ўставаць, трэція пеўні – пярэдсвет.
Ходзіць за тры вярсты кісель хлябаць.
Ядзім хлеб траякі: чорны, белы і ніякі.
Даў бы траяка на малебен, ды сабе патрэбен.
Адзін сын - не сын, два сыны - паўсына і толькі тры сыны - сын.

01.09.2015

Прыказкі пра школу і веды

Азбука - да навукі драбіны.
Спачатку аз ды букі, а тады ўжо да навукі.
Вучыўся два разы, а не цяміць, што за букі ды азы.
Навука - вялікая моц.
Настаўніка і дрэва пазнаюць па пладах.
Навука лепш за багацце.
Найлепшая школа - само жыццё.
Хто ў цемру глядзіць, той ад святла крывіцца.
Вырас, а розуму не вынес.
Не навучыць школа, дык навучыць ахвота.
Школа вучнямі багата.
Школа настаўнікамі славіцца.
Настаўнік у школе што сейбіт у полі.

17.08.2015

Прыказкі пра свабоду і волю 3

Дай дзецям волю - сам пойдзеш у няволю.
За народ і волю аддам жыццё і долю.
Нашы народы не аддадуць свабоды (савецкая прыказка).
Свабодны чалавек нічога не баіцца.
За свабоду пайду і ў агонь, і ў воду.
Хоць спіна гола, абы свая воля.
Свабода даражэй за золата: тады цану спазнаеш, калі свабоду страціш.
Лепш холадна і голадна, затое свабодна.
Воля слабым сілу дае.

16.08.2015

Прыказкі пра свабоду і волю 2

Хоць голы, абы на волі.
Вольнаму воля не патрэбна.
Лепш на волі на голай ветцы, чым у няволі ў залатой клетцы.
Лепш на свабодзе ў каморцы, чым у няволі ў залатой клетцы.
Жыццё не мае цаны, а свабода даражэй за жыццё.
Або волю здабыць, або дома не быць.
Дай волі на пазногаць, а ён возьме на локаць.
На волі плачу даволі.
Хоць за два дні перад смерцю, але свабодным памерці.
Дзе няма волі, там няма і долі.

15.08.2015

Прыказкі пра свабоду і волю

Вольнаму воля, шалёнаму поле.
У полі свая воля.
Дай сэрцу волю - завядзе цябе ў няволю.
Лепш смерць на волі, чым жыццё ў няволі.
Не будзе таго ніколі, каб мы жылі ў няволі.
Там жыццё рай, дзе свабоды край.
Шырокае поле: ідзі, куды воля.
Воля - маленькае слова, а ўсе яму радуюцца.
У прыгодзе - думай аб свабодзе.

04.08.2015

Савецкія прыказкі пра калгас 4


Хочаш па-людску жыць, трэба з калгасам дружыць.
У добрага трактарыста любы трактар добры.
Каб голаду не знаць, трэба трактарам араць.
Даўней балоты нам марнавалі, цяпер з балота хлеб дасталі.
Не горбім спіны - працуюць машыны.
Калгас без уліку што хата без дзвярэй.
За лень не запішуць працадзень.

Савецкія прыказкі пра калгас 3


Адзін жыў - у лапцях хадзіў, у калгас прыйшоў - боты знайшоў.
Колас да коласа - Радзіме сноп.
Сялянская воля на калгасным полі.
Няма канца-краю калгаснаму ўраджаю.
У калгасе - брыгадзір, у арміі - камандзір.
Добра працуеш - калгас мацуеш.
У калгасе жыць - шчаслівым быць.