09.05.2020

Прыказкі пра Вялікую Айчынную вайну 5

Кожны куст для фашыстаў рызыка: трасе іх трасца, кідае ў дрыжыкі.

Падняўся дзед Мінай - фашыст, стрэльбу кідай.

Хочаш шчасця для сялян - ідзі да партызан.

З'еў бы фашыст беларуса, ды кішка тонкая.

Лавіць авец і фашыст маладзец, а як зловяць падляца, то і сам ён, як аўца.

Ішлі немцы па куры, а папалі на свае хаўтуры.

Спанатрыў фашыст па куры хадзіць - давядзецца яму галавой налажыць.

На што фашыст ні гляне - ад прагнасці вяне.

У крамах пуста і ў хатах чыста: абабралі ўсё фашысты.

Вышэйшая раса - да сала і мяса.

08.05.2020

Прыказкі пра Вялікую Айчынную вайну 4

Фашысты крычаць "хайль", а беларусы на іх чхаюць.

Чым далей у наш лес, тым горай для СС.

 Паязды і склады ўзрываем - Радзіме памагаем.

Палі склады і базы ў фашысцкай заразы.

Гітлерцаў баяцца - на жалезку не хадзіць.

У мірны час - сялянка, а ў ваенны - партызанка.

Хіцер Зміцер: і карчом немца б'е.

На фашыста і вяроўка зброя.

Ад чорта абаронішся крыжам, ад фашыста - дубінай.

Яўхім і клёцам самалёт саб'е.