19.03.2025

Прыказкі з лічэбнікамі. Больш за 10

Ад Каляд тры разы пяць, пастушкі ў поле ляцяць.

Грамніца - хлеба палавіца, зімы трэцяя частка.

Калі да дваццаці работу рабіць не навучышся, то да сівой барады наму- чышся.

13.03.2025

Прыказкі з лічэбнікамі. Дзесяць

 


Адзін біты дзесяцёх нябітых каштуе.

Адзін сыцее - дзесяць пацее.

Галава адна, а языкоў дзесяць.

Дзесяць раз мер і то не вер.

Дзесяць раз мерыць і то сам сабе не верыць.

Прадаць - адны лапці стаптаць, купіць - трэба дзесяць знасіць.

He хваліся ў год, а хваліся ў дзесяць.

Сарока з куста, а дзесяць на куст.

Свае дзесяць разоў пасварацца і памірацца.

Сем сёл, адзін вол, дзесяць начальнікаў.

Сем сёл, адзін вол, а дзесяць прыганятых.

01.12.2024

Прыказкі і прыкметы пра снежань

 На печы і ў снежні лета чырвонае.

Пройдзе снежань з пахмурным небам — чакай ураджаю, а з ясным — галоднага году.

Раз у дзесяць гадоў снежань цёплы бывае, нават снег зганяе.

Снегавіца-зіма не носіць цяпла.

Снежань — час замярзання рэк.

Снежань сцюдзёны — на ўсю зіму зямлю замарозіць.

Снежань халодны і снежны абяцае багатае жніво.

Снежань вока снегам радуе, але марозам вушы рве.

Снежань — цёмная пара года.

08.11.2024

Прыказкі і прыкметы пра лістапад 2

 Лістапад зіме дарожку пракладвае. Калі на Міхайлаў дзень (21 лістапада) іней выпаў — зіма снежная будзе.

Лістапад з капрызамі — то плача, то смяецца.

Лістапад-лістакос: вецер і мароз вершаць залаты пакос.

Лістапад — месяц звонкага лёду.

Лістападаўскія ночы да снегу цёмныя.

Лістападаўскі вецер, што не прынёс інею, сведчыць аб набліжэнні пургі. Калі вецер завывае на высокіх месцах, надвор’е не пагоршае.

Месяц у лістападзе ў смузе — да працяглай непагоды.

Першы сняжок у лістападзе — яшчэ не зімовы шлях.

Першы сняжок на пабыўку прыбыў, паляжаў ды й убыў.

Першы снег з мяцеліцаю ў лістападзе — зіма яшчэ не ляжа.

Плачуць па сонцы ў лістападзе ваконцы.

Пракаціліся дні па лістападу ды чарнатропу.

Селянін у лістападзе з калёсамі развітваецца, у сані садзіцца.

У лістападзе цяпло марозу не ўказ.

У лістападзе зіма з восенню змагаецца.

У лістападзе раніца з прыцемкам сярод дня сустракаецца.

У лістападзе восень-жыруха са злосніцай зімой змагаецца.

У лістападзе холадна, ды не камарна.

У лістападзе раніца з вечарам хутка сустракаюцца.

Хто ў лістападе не зябне, той у вадохрышчанскую сцюжу не замерзне.

02.11.2024

Прыказкі і прыкметы пра лістапад

 Ад першага снегу ў лістападзе да саннага шляху калёсы ў ходзе яшчэ пяць тыдняў будуць.

Да Казанскай (11 лістапада) не зіма, пасля Казанскай — не восень.

Калі на Казанскую пойдзе дождж — хутка зіма.

Калёсы дом збіраюць, а сані — разбіраюць.

Камары-таўкунцы ў лістападзе — быць лёгкай зіме.

Лістапад пасля кастрычніка на плямістым кані ездзіць: то снег, то гразь.

Лістапад — вароты зімы.

Лістапад шчодры — сцюжай усіх абдзяліць можа.

Лістапад зіме дзверы адчыняе.

Лістапад чым-чым, а сцюжаю ўсіх багатых абдзяліць можа ды яшчэ і на жабракоў халадоў застанецца.

Лістапад — лёдавы каваль: яго клопаты — зям-

лю закаваць, навесці лёдавыя масты паміж берагамі рэк.