11.06.2016

Прыказкі з лічэбнікамі. Сем. Ч.3

Калі сем дзевак - не нажыва, а зжыва.
У каго дочак сем, то і доля ўсім, а ў каго адна, то і долі жадна.
Сем год навесткай была ды не ведала, што сучка без хваста.
Лепей сем разоў згарэць, як адзін раз аўдавець.
Як была сем гадоў удавою, то не чула ножак пад сабою.
Дурню і сем вёрст не крывулькі.
Чорт сем пар лапцей стаптаў, пакуль пару дабраў (пра мужа і жонку).
У дзеўкі сем скул на баку - і то не ў знак, а замуж выйдзе, адна сядзе - і та вадзіць.
Сем работ пачне - ніводнай не закончыць.
Нагані з сямі сёл сабак - і то адбрэшацца.

07.06.2016

Прыказкі з лічэбнікамі. Сем. Ч.2

На сем паганятых адзін араты.
На сем сукоў садзіцца.
На год сем прыгод, а на веку – без ліку.
Сем капот ды голы жывот.
Сем пятніц на тыдні.
Сем разоў глядзі, а назад не вядзі.
Сем разоў мер і то не вер.
З-за аднаго абеду сем міль еду.
Сем сёл. адзін вол і той гол.
Нос - на семярых рос, а аднаму дастаўся.
Сямёра аднаго не чакаюць.
У адзін дзень сем перамен.
Не хваліся за сем дзён, а хваліся за сем год.
Сем паноў, двое штаноў; хто раней устаў, той штаны ўзяў.

04.06.2016

Прыказкі з лічэбнікамі. Сем. Ч.1

Адзін з сошкаю - сямёра з ложкаю.
Сем разоў адмерай, адзін раз адрэж.
На сем двор адзін тапор, адзін рубіць, а шэсць у кулак трубяць.
Сем сёл, адзін вол і той гол.
Сем сёл - адзін вол.
На сем хат адна сякера.
Служыў сем год, заслужыў сем рэп, ніводнай чырвонай.
Адным махам сем мух забіяхам. 
Адным стрэлам сем качак забіў
Гаспадыня! Сем град– адзін бурак. 
Гора адно не йдзе, а за сабою сем вядзе. 
З сямі печаў хлеб. 
Ліса семярых ваўкоў ашукае. 


28.05.2016

Прыказкі з лічэбнікамі. Шэсць

Дзе кухараў шэсць, там няма чаго есць.
Было ў Мікіты шэсць рублёў, ды ператварыліся ў вераб'ёў.
Дзе шасцярых пракорміш, там і сёмаму месца знойдзецца.
На сем двор адзін тапор, адзін рубіць, а шэсць у кулак трубяць.
Што разумны за шэсць дзён зробіць, тое хітры - за пяць паспее.

05.05.2016

Прыказкі з лічэбнікамі. Пяць

Патрэбны, як пятае кола.
На грош пятакі не даюць.
За пяць пальцаў не купіш.
Патрэбны, як сабаку пятая лапа.
Вярстой бліжэй, пятаком танней.
Пяць пальцаў на руцэ, а які ні ўкусіш - баліць.
Пераказваць з пятае на дзясятае.
Свіння мне не брат, а пяць рублёў не грошы.
Што разумны за шэсць дзён зробіць, тое хітры - за пяць паспее.

23.03.2016

Прыказкі пра свабоду і волю 4

Воля - свой Бог.
Калі многа волі, то трапіш у няволю.
Выбар заўсёды адзін - ці смерць, ці свабода.
Свабоднаму добра і пад кустом жыць.
Асінка горка, затое свая волька.
Свая воля даражэй за ўсё.
Воля няволю адолее.
Кветкі ў полі, чалавек на волі.
Свая воля: хачу - смяюся, хачу - плачу.

04.03.2016

Прыказкі і прыкметы на сакавік


Калі ў сакавіку вада не цячэ, то ў красавіку трава не расце.
У сакавіку аблокі плывуць высока і хутка - да добрага надвор'я.
Сухі сакавік - год павінен быць урадлівым, мокры - неўраджайным.
Калі холад сканчаецца да канца сакавіка - быць цёпламу лету.
Гром у сакавіку - на ўраджай.
Чайка прыляцела - хутка лёд пойдзе.
Калі ў сакавіцкія завеі снег кладзецца на палях няроўна, хваліста, грудамі, то добра народзяцца гародніна і ярына.
Грак на гары - вясна на двары.
Частыя туманы - да дажджлівага лета.
Дзяцел стукае - быць вясне позняй.

25.02.2016

Прыказкі з лічэбнікамі. Чатыры.


Конь на чатырох нагах і той спатыкаецца.
На ўсе чатыры нагі падкаваны.
Рабіць наш Васіль не мае сіл, а клёцкі ў малацэ - за чацвярых валачэ.
У чыстым полі чатыры волі.
Пазыку тры гады чакаюць, на чацвёрты забываюць.
Тры разы даруй, а чацвёрты - не шкадуй!
Дзе чацвёра, там ужо вясёла.