25.08.2019

Кумаўство 2

Кум не кум, і дзіця ў воду.

Адкуль, кума, ідзеш, калі ўзвару не нясеш?

Каму да чаго, а куме да ўсяго.

Кума-сваха, падбірай крохі, мачай у тук.

Кума звяла ў вума.

Кума з возу - каню лягчэй.

Кума ад кУма без вума.

У кумы і вада смачней.

Каб ведаць, калі кума будзе абедаць.

Калі б знаццё, што ў кумы піццё, і сам бы пайшоў і дзетак бы павёў.