30.08.2014

Прыказкі пра навуку, школу, розум

Ад навукі галава не баліць.
Ад навукі мацнеюць рукі.
Без мукі няма навукі.
Больш пажывём - болей навучымся.
Валасы даўгія, розум кароткі.
Век жывеш, век вучышся.
Век пражыў, а розуму не нажыў.
Вучоны, ды недавучоны.
Вучыся змоладу, то на старасці як знойдзеш.
Вучэнне - свет, а невучэнне - цемра.

23.08.2014

Прыказкі і прыкметы пра жнівень 2


На Мар'ю вялікія росы - будзе лён шэры і косы.
У жніўні лес спяшаецца аддаць свае дары.
Пайшлі апенькі - лета на зыход.
У пачатку жніўня баравікі ў лесе растуць вялікія, да канца месяца - меншыя, але іх расце больш.
Што поле ўродзіць, то жнівень пазвозіць.
Павуціна чапляецца да расліны - да цёплай і яснай восені.
У жніўні і верабей піва варыць.

20.08.2014

Анімацыя "Беларуская прыказка"

Прыказкі пра Вялікую Айчынную вайну 2


Зямля сялянская, лясы партызанскія, шаша нямецкая, а ўлада савецкая.
І холадна, і голадна, і дадому далёка (пра немцаў-акупантаў).
Ідучы па кладачцы, на бакі не глядзі, а з паліцыяй сяброўства не вадзі.
Ішоў кустамі Карл па кашу - і дух спусціў ад кулі нашай.
Ішоў да нас ваякам, а ад нас поўз ракам.
Калі "кацюшы" песні зальюцца - шматкі ад фашыстаў застануцца.
Кожнай фашысцкай гадзіне вісець на перакладзіне.
Кожнаму воўку ў горла па асколку.
Кожны куст для фашыста рызыка: трасе іх трасца, кідае ў дрыжыкі.

18.08.2014

Сіроцтва 2

Сірата - не дурата, толькі бедната.
Сірата сіраце жаліцца, што хата валіцца.
Сірату і лаюць, і б'юць, і плакаць не даюць.
Сіраце дакіпіць і ў жываце.
Сіраце заўсёды вецер у вочы.
Сіраце сонца свеціць-свеціць, ды не грэе.

06.08.2014

Прыказкі пра танцы 2


Як я захачу, то і на гуліцы паскачу.
Гэтаму танцу не будзе канцу.
Надзела вянок і пайшла ў танок.
Як да жніва, то ледва жыва, а як да танцу, то "мой каханцу".
Танцуй, Зося, як прыйшлося.
Калі шанцуе, то і Філімон танцуе.
Танцуй, танцуй, ды й пакланісь.
Танцаваў, ланцаваў, ды і не пакланіўся.
П'юць да пасінення, танцуюць да адурэння.
Ноч танцаваць, а днём спаць.
Ад музыкі і танцы.

05.08.2014

Прыказкі і прыкметы пра жнівень


Жнівень сее, жне і косіць - на сталах багацця ўдосталь.
Жнівеньскі дзень год корміць.
Жоўтыя лісты ў канцы лета - да ранняй восені.
З Ільіна дня ночы доўгія, вада халодная.
Красуе Іван ды Мар'я - поўна грыбоў.
Лета грыбное - восень кароткая.
Навальніца ў жніўні - да доўгай восені.

Сіроцтва

Бацька памрэ - то палавіна сіраты, а як маці памрэ - то цэлая сірата.
Добра сіраце ў людзях, ды скора захрыпіць у грудзях.
Ёсць такая сірата - ні дзяўчына ні ўдава.
Мая сірочая сляза на сырую зямлю не ўпадзе.
Не раз сірата кулаком утрэцца.
Ніхто не бача, як сірата плача, а ўсякі бача, як сірата скача.
Ніхто не ведае, як сірата абедае.

03.08.2014

Прыказкі пра Вялікую Айчынную вайну


Ад Быхава да Прапойска стаяла грознае войска.
Ад нашага "ўра" дрыжэла немчура.
Бургамістр ды кат - адзін другому брат.
Вецер холадам вее, у фашыста сэрца млее.
Гітлер Берлін прасвістаў, а Масквы не дастаў.
Гітлеру дух вон і кішкі на тэлефон.
Гітлер хваліцца, а фрыцы валяцца.
Дасі фашысту ў рабро - зробіш сабе дабро.
Дзень пражыць  - фашыста ўлажыць.

02.08.2014

Відавочная ісціна 3

Жару папераю не абгорнеш.
З аднаго вала дзвюх скур не дзяруць.
З гэтага квасу піва не будзе.
З пустога цэбра вады не набярэш.
З шыла не зробіш мыла.
За вадою і саломінка паплыве.
Захацеўшы сабаку выцяць, кія знойдзеш.
Зваранай рыбе вада не трэба.
І жаба ў вадзе сядзіць, хоць не рыба.

Прыказкі і прыкметы пра лета 6


Прасілі дажджу - град пайшоў.
Сей хлеб - не спі, будзеш жаць - не станеш драмаць.
Сонца заходзіць у хмару - на дождж.
Раса ды туман раніцай жывуць.
Росная купальская раніца - восень грыбная будзе.
Сей ячмень, як загудзе сляпень.
Раса касу вострыць.
Пчолы рана вылятаюць - на дождж.

01.08.2014

Прыказкі пра танцы


Танец - не работа, хто не ўмее - сарамота.
Абы ўмела танчыць, а гора дзелу наўчыць.
Нітку ў берда не ўвядзе, а ў танку першая ідзею
Танцуй, Панцялей, не шкадуй лапцей.
Узяліся ў бокі і пайшлі ў скокі.
Хоць у кармане пуста, але ногі сыплюць густа.
Часам плачаш, часам скачаш.
Хоць бяда ў камяніцы, абы гоц на вуліцы.

Відавочная ісціна 2

Ведаю, нашто кавалю клешчы.
Воўк не пастух, а казёл не агароднік.
Воцат не гарэлка, а кума не жонка.
Вячэры не трэба, абы сыты быў.
Галавою столі не праб'еш.
Даўнейшая субота ад нядзелі.
Дзе густа, там не пуста.
Дзе сунічнік, там і суніцы.
Дзяры лыка, пакуль дзярэцца.
Дроў у лес не возяць.

Відавочная ісціна

А чаго субоце раней за пятніцу быць?
Ад яблыні яблык, ад елкі шышка.
Адна за адну вышай, і ўсе, як мышы.
Адно яйка на два сняданні не раздзеліш.
Адзін дуб у полі - гэта не лес.
Бліжэй кашуля, чым андарак.
Была б кабылка сівая, каб не белагрывая.
Былое не варочаецца.
Ва ўсякай хаце па печы.