28.04.2014

Прымаўкі пра месяцы

Студзень

Студзень - году пачатак, зіме палавіна. 
Студзень хаты студзіць - рана гаспадароў будзіць. 
Студзень пагодны - будзе год плодны. 

Люты

Прыйдзе люты - спытае, як абуты. 
Віхры ды мяцелі ў лютым наляцелі. 

Сакавік

Сакавік часам снегам сее, а часам сонцам грэе. 
Сакавік дрэвам сок пускае. 

Красавік

Красавіцкі ручай зямлю будзіць. 
Сонейка з красавіцкай горкі ў лецейка коціцца. 

Травень \ май

Май зямлю грэе, а сіверам вее. 
Мокра ў маі - будуць пышныя караваі. 
У травень будзе мужык управен. 

Чэрвень

Чэрвень не гуляе - ураджай люляе. 
Чэрвень сухі - плюнь на баравікі. 

Ліпень

Ліпень пякучы, але даручы. 
Ліпень косіць і жне, доўга спаць не дае. 

Жнівень

Кожная хата ў жніўні багата. 
Што ў полі ўродзіць, жнівень знаходзіць. 

Верасень

Як настаў верасень, дык туман кожны дзень. 
У верасні ліст на дрэве не трымаецца. 

Кастрычнік

Кастрычнік ходзіць па краю ды гоніць птушак з гаю. 
Кастрычнік зямлю беліць, а лес залоціць. 

Лістапад

У лістападзе кладзі капусту ў кадзі. 
У лістападзе гола ў садзе. 

Снежань

Снежань зіму пачынае, а год сканчае. 
Снежань зямлю грудзіць, хаты студзіць. 

З сайта Нашыя дзеткі

Комментариев нет:

Отправить комментарий