18.06.2021

Прыказкі пра двор і хату

Свой дварочак, як вяночак.

У сваім гародзе роўны ваяводзе.

Шырокія вароты ўвайсці, ды вузкія выйсці.

Хоць бы мы морам плылі, але б скарэй на двары былі.

Сем варот, усе на агарод.

Сяджу на сваём пляцу, нікому не плачу.

Двор не каза - не збяжыць.

Дом не воўк - у лес не ўбяжыць.