20.09.2021

Прыказкі пра двор і хату 2

Мінаў, мінаў, ды не ў тыя вароты папаў.

Хата не бес - не ўцячэ ў лес.

Хата не каўбаса - кошкі не з'ядуць.

Не падпілай гнілога забора: ён усё роўна ўпадзе.

У вашэці пуста ў клеці.

Выбачай, вашэці: няма болей у клеці.

Мае дзве клеці: у адной мякіна, у другой абмеці.

Не куды йшло, не куды дзець, а ўсё ў нашу клець.

Шукаў на печы, а знайшоў у клеці.