Показаны сообщения с ярлыком голад. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком голад. Показать все сообщения

24.04.2014

Прыказкі пра ежу 3

Лішняга і свінні не ядуць.
Не мёд усё тое, што соладка.
Смачнае не пераясі і чыстае не пераходзіш.
Пераборны заўсёды галодны.
Хто перабірае – з голаду памірае.
Не дорага ежка, дорага пацешка.
Хоць без пацешкі, але ў сподачку.
Абед не ў даед.
Абед не ўцячэ, з’ясце.
Хто есць нажом, той з’есць ражон.
Хто пад’еўшы, не аддыша, таго Бог за свінню запіша. 

22.04.2014

Прыказкі пра ежу 2

Не ліжы таўкача – лысы будзеш.
На спіне шоўк, а ў жываце шчоўк.
На пузе шоўк,а ў пузе шчоўк.
Чужы хлеб смачнейшы.
Ашчандзаўся, ашчандзаўся: хлеб з’еў, а квас астаўся.
Сядзі, баба, да вечара, табе бліноў напечана.
Хто бульбы не з’еў, той галодны чалавек.
Без капусты жываты пусты.
Кошкі мяса ядуць, табе косці аддадуць.
Есць як кот: колькі важыць, столькі і з’есць.

19.04.2014

Прымаўкі пра ежу

Памаўчы, язычок, калі ясі, а не памаўчыш – трасцу з’ясі.
Галоднай курцы зярнятка на думцы.
Як не пад’ясі, дык залатую карэту прадасі.
Галодныму цыганы сняцца.
Як маем, так ужываем.
Гора было ваша, што перапрэўшы была каша, - цяпер бы з’елі й такой, да няма ніякой.
Нюхай, ды не рухай.
Прыйшлі вестачкі, што хочацца естачкі.
Спадзяваўся дзед на мёд, ажно і без вады спаць лёг.

26.10.2013

Прыказкі пра хлеб 6


Слова да слова, а хлеб да абеда.
Калі хлеба край, дык і пад елкай рай.
Лепш абысціся без мяса, як без хлеба.
Рукі на мазалях, а ў торбе засохлы акрайчык.
Век пражыла, хлеба з сокам не ела: хлеб ёсць - соку няма, сок ёсць - хлеба няма.
Адзін сноп ці сто коп - хлеба на год.
Каменні - хоць забіся, вады - хоць утапіся, дроў - хоць спаліся, хлеба дакупіўшы, можна жыць.

21.10.2013

Прыказкі пра хлеб 5


Пірага шукаеш, а хлеба не цурайся.
Хто хлеб з сабою нясе, той есці не просіць.
Хлеб еш ды й другому не шкадуй.
Абы хлеб быў, а нахлебнікі будуць.
Хлеб не нявеста: які спячэцца, такі і з'есца.
Як не стала хлеба, дык і нож не трэба.

16.10.2013

Прыказкі пра хлеб 3

Свой хлеб - і на калодзе абед.
Адзін хлеб не прыядаецца.
Галоднаму і луста смачная.
Не на тое я хлеб спёк, каб ён за парог уцёк.
Абы хлеба кусок - будзе жыць пастушок.
Галоднаму і луста смачная.
Хлеб гара не родзіць, але з хлеба не зводзіць.

14.10.2013

Прыказкі пра хлеб 2


Хлеб і соль - найлепшая закраса.
Хоць чоран хлеб, ды свой.
ДЗе многа за сталом сядзіць, там не доўга хлебу быць.
Хто хлеба купіць, таму болец рупіць.
Ямо хлеб траякі: чорны, белы і ніякі.
Маліна то маліна, але каб хлеба скарына.
Без солі не смачна, без хлеба не сытна.

11.10.2013

Прыказкі пра хлеб


Не той багаты, хто мае срэбра і злата, а той, хто хлеб мае.
Хлеб і вада - няма галада.
Хлеб над усім пануе.
Найсмачнейшы хлеб ад сваёй працы.
Хлеб - усяму галава.
Калі ёсць хлеб і вада, то не бяда.
Лепш хлеб з вадою, як з бядою.

07.10.2013

Выслоўі пра ежу

Першы блін комам.
На мазаны блін і кот па-другому глядзіць.
Бульбу вараць, бульбу смажаць, а пад'есці не дадуць.
Блінная яда - да вечара хада.
У голад і нішчымнае смачна есці.
Ні рак ні рыба.
Ні рыба ні мяса.
Як зварыш, тое і з'ясі.
Як кусок сала, то і грыб - патрава.