Показаны сообщения с ярлыком прыкметы. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком прыкметы. Показать все сообщения

02.01.2022

Прыказкі і прыкметы пра Новы год

Калі на Новы год на дрэвах густы іней, то год будзе ўраджайны.

На Новы год ясна, будзе ў гумне цесна.

На Новы год неба зорнае - добры ўраджай будзе.

На Новы год прыбудзе дзень на заечы скок.

Калі на Новы год снежна і цёпла - лета будзе цёплым і дажджлівым.


09.12.2021

Прыкметы пра снежань

Звону ў снежні многа - весялейшая дарога.

Калі зіма паспрабавала свае сілы да 18 снежня, то адлігі будуць доўгімі.

Калі зайцы блізка падыходзяць да жылля, чакай зіму суровую.

Калі снежань радуе вялікімі гурбамі, летам будзе добры ўраджай травы.

Калі ў снежні снег мяккі і цяжкі - лета будзе мокрым, а калі сухі, як порах, то і лета сухім будзе.

Мароз трашчыць - моцны холад кліча.

Калі 9 снежня будзе ціха, зіма цёплая будзе.

Калі ў снежні снег шчыльна кладзецца да плота, чакай дрэннага лета, а калі не - чакай добрага ўраджаю.

Калі сабака качаецца па снезе, значыць, снегапад скора будзе.

 

04.03.2016

Прыказкі і прыкметы на сакавік


Калі ў сакавіку вада не цячэ, то ў красавіку трава не расце.
У сакавіку аблокі плывуць высока і хутка - да добрага надвор'я.
Сухі сакавік - год павінен быць урадлівым, мокры - неўраджайным.
Калі холад сканчаецца да канца сакавіка - быць цёпламу лету.
Гром у сакавіку - на ўраджай.
Чайка прыляцела - хутка лёд пойдзе.
Калі ў сакавіцкія завеі снег кладзецца на палях няроўна, хваліста, грудамі, то добра народзяцца гародніна і ярына.
Грак на гары - вясна на двары.
Частыя туманы - да дажджлівага лета.
Дзяцел стукае - быць вясне позняй.

11.09.2015

Прыказкі і прыкметы. Верасень 2


У верасні і ліст на дрэве не трымаецца.
У верасні адна ягада, дый тая - горкая рабіна.
Прастаіць верасень сухі - зіма позняя будзе.
У верасні кажух за кафтанам цягнецца.
Халодны бацюхна-верасень, ды корміць добра.
Павуцінне сцелецца па раслінах - да цяпла.
Гусі ў верасні ляцяць - зімачку на хвасце цягнуць.
Калі галкі і вароны садзяцца на ніжнія галіны дрэў, будзе ветрана.
Калі на бабіна лета шмат павуціння - да яснай восені і халоднай зімы.
Чым болей на бабіна лета павуціння, тым халадзейшая зіма будзе.

09.09.2015

Прыказкі і прыкметы. Верасень


Верасень не пачатак, а заканчэнне жніва.
Калі ў верасні шмат павуціння - гэта да яснай і халоднай зімы.
Восень у верасні ідзе і дождж за сабою вядзе.
Прыйшоў верасень - супакоіў прыроду.
Верасень - лістападнік, схіл грыбной пары.
Верасень лета чырвонае праводзіць, восень сустракае.
Жнівень варыць, а верасень на стол падае.
Вераснёўскі гром абяцае цёплую восень.
Запальвай агонь у верасні і ў хаце, і на полі.
Добры верасень - зіма позняя.
У верасні сініца восень у госці просіць.

18.06.2015

Прыказкі і прыкметы пра чэрвень 2

У чэрвені ўбача спадар, што Бог дасць у дар.
Праводзіць чэрвень на работу, адаб'е ад песень ахвоту.
У чэрвені дзень - з год.
Травень - радасць, а чэрвень - шчасце.
Чэрвеньскія ночы з вераб'іны нос.
Чэрвень на навальніцы багаты.
У чэрвені на полі густа, а ў каморы пуста.
Калі чэрвень сухі - купляй пчолку, а калі мокры - купляй кароўку.

16.03.2015

Прыказкi пра сакавiк

Сакавік часамі снегам сее, а часамі сонцам грэе.

Сакавік зялёны – ураджай благі.

Як у сакавіку туман, дык у жніво дождж – пан.

Няма ў сакавіку вады – няма ў красавіку травы.

01.12.2014

Прыказкі пра снежань


Звону ў снежні многа - весялейшая дарога.
Калі снежань сухі, то і лета з вясною сухімі будуць, калі цёплы і сыры - будзе працяглая зіма і позняя халодная вясна.
Калі снежань радуе вялікімі гурбамі, летам будзе добры ўраджай травы.
Мароз трашчыць - моцны холад кліча.
На печы і ў снежні лета чывонае.
Які першы дзень снежня здарыцца, такой і зіма-зіміца будзе.

12.10.2014

Прыказкі і прыкметы пра кастрычнік 2


Кастрычнік землю балоціць, а лес залоціць.
Кастрычнік - узыход сонца з лянотай.
Кастрычнік - гразнік: ні калёс, ні палазоў не любіць.
Кастрычнік - пазімнік, прадшэсце зімы.
Кастрычнік сакавіку брат: сем пагод на дзень.
Кастрычнік - хлебнік.
Кастрычнік зямлю пакрые дзе лістком, а дзе сняжком.
Кастрычнік - месяц хмурны.
Кастрычнік на плямістым кані едзе.
Кастрычнік пірагамі цудоўны.
Кастрычнік - месяц кахання..

08.10.2014

Прыказкі і прыкметы пра кастрычнік


Калі да палавіны кастрычніка з бярозы лісце не ўпала, то снег ляжа позна.
Ад Пакрова трэба даваць сена карове.
Калі вавёрка да Пакрова шубу змяніла - будзе цёплая зіма, а калі пасля Пакрова - то халодная.
Гром у кастрычніку - зіма без снегу, а навальніца кліча зіму марозную.
Калі на Яфрэма (9 кастрычніка) дождж са снегам - у студзені могуць быць адлігі.
Калі да Пакрова снег не выпадзе - зіма не скора настане, а калі на Пакроў вецер з усходу падзьме - будзе халодная і марозная зіма.

23.08.2014

Прыказкі і прыкметы пра жнівень 2


На Мар'ю вялікія росы - будзе лён шэры і косы.
У жніўні лес спяшаецца аддаць свае дары.
Пайшлі апенькі - лета на зыход.
У пачатку жніўня баравікі ў лесе растуць вялікія, да канца месяца - меншыя, але іх расце больш.
Што поле ўродзіць, то жнівень пазвозіць.
Павуціна чапляецца да расліны - да цёплай і яснай восені.
У жніўні і верабей піва варыць.

05.08.2014

Прыказкі і прыкметы пра жнівень


Жнівень сее, жне і косіць - на сталах багацця ўдосталь.
Жнівеньскі дзень год корміць.
Жоўтыя лісты ў канцы лета - да ранняй восені.
З Ільіна дня ночы доўгія, вада халодная.
Красуе Іван ды Мар'я - поўна грыбоў.
Лета грыбное - восень кароткая.
Навальніца ў жніўні - да доўгай восені.

02.08.2014

Прыказкі і прыкметы пра лета 6


Прасілі дажджу - град пайшоў.
Сей хлеб - не спі, будзеш жаць - не станеш драмаць.
Сонца заходзіць у хмару - на дождж.
Раса ды туман раніцай жывуць.
Росная купальская раніца - восень грыбная будзе.
Сей ячмень, як загудзе сляпень.
Раса касу вострыць.
Пчолы рана вылятаюць - на дождж.

16.07.2014

Прыказкі і прыкметы пра лета 5


Начальная раса невысокая - быць навальніцы.
Паспелі чарніцы - і жыта гатова да жніва.
Не бойся гроз, бойся слёз.
Па лету нагою коп, а ўзімку ў рот хоп.
Пастух рад лету, а пчолы - цвету.
Не спрачацца расе з сонцам.
Расою жыта летам прамакае.
Прасвістаў лета гарачае, прасвішчы і зіму халодную.
Не помніць карова зімы, дачакаўшы лета.
Не сей пшаніцы, калі дзеці ідуць у суніцы.
Ранішняя зара харашэй вячэрняй.

12.07.2014

Прыказкі і прыкметы пра лета 4


Маланкі на чыстым небе - засуха будзе.
Летам нагой прыцягнеш, зімой губамі забярэш.
Летні дзень за зімовы тыдзень.
Многа ягад - да дрэннага ўраджаю жыта.
Летам прызапасіш, зімой знойдзеш.
На вострую касу багаты сенакос.
Моцна парыць - на навальніцу.
Лепшае сена тое, што косіцца па расе.
Ліст на дрэве поўны, дык і сеяць поўна (хопіць).
Мужыку лета, што святому рай.
Людзі рады лету, а пчолы квету.
Не чакай лета доўгага, маліся за цёплае.
Летні дзень зіму корміць.
Не поле родзіць, а лета.

02.07.2014

Прыказкі і прыкметы пра ліпень


Вячэрняя раса ў ліпекні - да яснай раніцы.
Ягадна ў ліпені на ўсякую красу.
Духата пасля поўдня - прыкмета навальніцы.
Зязюля да Пятра кукуе.
Святло ў ліпені на ўбытак - гарачыня на прыбытак.
У ліпені ліпы ў поўнай красе.

25.06.2014

Прыказкі і прыкметы пра лета 3


Кветкі мацней пахнуць перад дажджом.
Лета селяніну і маці, і бацька.
Калі рой выйдзе перад Янам - будзе мужык панам.
Лета на зіму працуе.
Лета з камарамі, зіма з пірагамі.
Колас добра не спее, калі сонца не грэе.
Лета навальнічнае - зіма з мяцеліцамі.
Куды вецер, туды і дождж.
Лета праляжыш, зімой з торбачкай пабяжыш.
Куры цярэбяцца і ў пяску купаюцца - значыць, дождж будзе.
Лета збірае, а зіма пад'ядае.
Лета прыгатуе, а зіма з'есць.

19.06.2014

Прыказкі і прыкметы пра чэрвень

Касі, каса, пакуль раса: каса далоў - касец дамоў.
У чэрвені першую ягаду ў рот кладуць, а другую дамоў нясуць.
Чэрвень у гульні не гуляе, а ўраджай росціць.
Чэрвень сухі - не спадзявайся на белыя грыбы.
Якая чэрвеньская вячэрняя зорка, такі і другі дзень будзе.

15.06.2014

Прыказкі і прыкметы пра лета 2


Жнуць парою - жуюць зімою.
Дождж не дубіна і я не гліна.
З вялікай хмары малы дождж бывае.
І навальніца не для кожнага страшная.
Дождж намачыў, а сонейка высушыць.
Калі грыбна, дык і хлебна.
Двойчы ў год лету не бываць.
Калі гром летняй парой грыміць бясконца - град будзе.
Зоркі высыпалі ў ноч на Купалу - многа грыбоў будзе.
Дрэннае лета, калі сонца няма.
Зерне ў каласку - не валяйся ў халадку.
Калі летам часта з'яўляюцца зарніцы, чакай урадлівага году.

14.06.2014

Прыказкі і прыкметы пра лета



Дзе летам кветак карагод, там і пчолы, там і мёд.
Без расы і трава не расце.
Вясёлка пасля дажджу - да добрага надвор'я.
Вясёлка к вечару - да добрага надвор'я.
Бачна ўся вясёлка - значыць, дождж будзе.
Дождж дурны: не ідзе туды, дзе просяць, а дзе сена косяць.
Будзе дождж - будуць і грыбы.
Вольха зацвіце - сей грэчку.
Адкуль летам навальніца - адтуль і добрая пагода.
Барвовыя зоры - да ветру.