10.08.2013

Прыказкі пра слова і мову 2

Ласкавае слова лепш за мяккія пірагі.
Лепш крышку зрабіць, чым багата нагаварыць.
Лёгка сказаць, ды далёка дыбаць.
Мая зязюля, але не так кукуе.
Меней гавары- болей пачуеш.
Многа гаворана, ды мала сказана.
Мякка сцеле- мулка спаць.
На чужы рот гузіка не нашыеш.
Не бойся сварлівага, а бойся маўклівага.
Не той сябар, хто мёдам мажа, а той, хто праўду кажа.
Няма тае хусты, каб завязаць людзям вусны.
Парожняя бочка звініць .а поўная маўчыць.
Пляце праз дзявятае ў пятае.
Праўду сказаць – ворага нажываць.
Прымаўкі ды прыказкі- роднай мовы прывязкі.
Рана загоіцца, а злое слова- ніколі.
Расказалі пра вераб’я, а прыкажуць пра жураўля.

Комментариев нет:

Отправить комментарий