22.02.2014

Прыказкі пра бога 4

Як бог схоча даці, то прынясе ў хату, а як не схоча даці, то забярэ з хаты.
Сам бог хіба людзям дагодзіць.
Як захоча бог уляпіць, то ўлепіць: і розум адніме, і вочкі.
Як трывога, тады да бога.
Двум багам не служыць.
У бога многа, але не для нас.
Сякі бог, такі бог.
Хоць бедны ох, то не слухае бог.
Божая міласць - як вада на плыт.
У бога ўсяго многа.
Ведаў бог, каму не даў рог.
Ляцела, як хацела, а ўпала, як бог даў.

Прыказкі пра сяброўства 7

Мы з табою, як рыбка з вадою: ты ў ваду, а я над табою.
Адным гарохам падзеліцца.
Абы добра гадзіна, то прыяцеляў шмат будзе.
Каля поўнай міскі шмат сяброў.
Лепш непрыяцель яўны, чым ціхі прыяцель.
Друг яднаны, а воўк гадаваны.
Лепш памерці каля сябра, чым жыць у ворага.
Вада сябра лепш варожага мёду.
За свой хлеб сабе ворага нажыў.
Добры сусед, як сытны абед.

14.02.2014

Грамада, людзі, калектыў 5

Свет не без добрх людзей.
Каб не добрыя людзі, так бы загінуў.
Дзесяць аднаго спамогуць, а адзін дзесяцёх не  спаможа, а сам сябе згубіць.
З міру па нітцы, то голаму кашуля.
Каля грамады аднаму пажывіцца можна.
Радасць ёсць - весяліцца трэба, гора ёсць - памагаць трэба.
Колькі мог, столькі дапамог.
Сколькі магу, столькі дапамагу; сколькі не магу, столькі не дапамагу.
Не можаш памагчы, то лепей памаўчы.

Прыказкі пра бога 3

Каб хто ў небе пабываў ды ў бога запытаў.
Чутае да ў божыя вушкі.
Бог захоча і з рук адніме.
Каб адно ведаў ты да я, ды бог трэці.
Бог не цяля, пазнае круцяля.
Скінь шапку, бог у хаце.
Не ганіце бога ў лес, калі ў хату ўлез.
Ці бог яго, ці багі яго.

12.02.2014

Грамада, людзі, калектыў 4

Не тое праўда, што праўда, а тое, што людзі гавораць.
Іншая рада - горш, як здрада.
Добрая слава лепш за багацце.
Людская пахвала, што марская хваля.
Ніхто не знае, толькі дзед ды баба й цэлая грамада.
Няхай так будзе, як добрыя людзі кажуць.
Абы бог ды добры людзі, то ўсё будзе добра.
Дай, божа, людзям, то і мы дабудзем.
На каго бог, на таго і людзі.

Прыказкі пра бога 2

Бог не гуляе, многа палатна мае ды бедным торбы нагатаўляе.
Бог не гуляе, а ў кучу збірае.
Бог не гуляе, дабро перамярае.
Схоча бог даці - найдзе, кім прыслаці.
Калі бог дасць, дык і ў акно падасць.
І бог усім не дагодзіць.
Так бог нам дае, як мы просім.
Каторы бог намачыў, той і высушыць.

Грамада, людзі, калектыў 3

У лесе людзі дзічаюць, а ў людзях людняюць.
Што ў людзях вядзецца, то і ў нас не мінецца.
Там добра рада, дзе шчыра парада.
Наўчаць людзі, як засцегцт грудзі.
Рада з людзьмі ніколі не шкодзіць.
Адна рада хараша, дзве, тры - лепей.
Знаемся ў дому, знаймася і ў людзях.
За добрай парадай добра і ў грыбы ісці.

11.02.2014

Прыказкі пра Бога

Найлепшы гандаль з богам.
З богам не біцца.
Як у бога за плячыма.
Бог не дасць - свіння не з'есць.
Нам бога не вучыць - сам знае, што рабіц.
Без бога не да парога.
І бог не гуляе: усё на свеце мяняе.
З богам кантрактаў не рабіць.

Прыказкі пра праўду і няпраўду 2


Чыя праўда, таго і сіла.
Праўда наверх выйдзе.
Праўда з дна мора выносіць.
Праўда не ўтоне і не згарыць.
Праўды ў моры не ўтопіш.
Усё мінецца, толькі праўда застанецца.
Праўда не шкварка - з блінам не з'ясі.
Што праўда, то не брэх.
Праўда груба, але богу люба.
Грэх грахом, а праўда праўдай.

10.02.2014

Прыказкі пра гасціннасць 3

Дзе каша і аладкі, там будзе і грамадка.
Добры госць, ды ў сераду трапіўся.
У вялікім посце не хадзі ў госці, бо нечым частаваць.
І любаму гасцю пятніца бывае.
Быў кус, ды гасця не было, прыйшоў госць - куса няма.
Дарагія госцікі, ды нечым прымаць.
Рад гасцям, ды хлеба ні на гам.
І госць міл, і хлеба жаль.
Трэба гасцей паклікаць, дык трэба ім і пасыпаць.