04.10.2025

Прыказкі-павучанні

Шануй людзей, то і цябе пашануюць. 

Чаго не хочаш самому, не чыні другому.

Не плюй на другога, сам гарбаты будзеш.

Любі другога, як сябе самога.

Сам жыві і другому давай жыць.

Не капай каму яму, бо сам увалішся.

Ад добрага не ўцякай і ліхога не рабі. 

03.10.2025

З Днём настаўніка! Прыказкі пра школу і навуку

 

Без навук як без рук.

Навука хоць памучыць, але і жыць навучыць.

Прыгожая птушка пер'ем, а чалавек вучэннем.

Не той шмат ведае, хто многа жыў,  а той, хто шмат вучыўся.

Кніга чалавеку што ліпа пчолы.