16.10.2024

Прыказкі і прыкметы пра кастрычнік 3

Непагодны кастрычнік — да ўраджаю, а туманы ў лістападзе — да позняй вясны.

У кастрычніку і хата з дравамі, і мужык з лапцямі.

У кастрычніку дождж дробна сеецца, але доўга цягнецца.

У кастрычніку на адной гадзіне і дождж, і снег.

У кастрычніку з сонцам разлічыся, бліжэй да печы падбярыся.

У кастрычніку ні на калёсах, ні на санях.

У кастрычніку для рыбалова радасць — добра ловіцца шчупак, акунь, судак, ёрш, налім, лешч, пячкур.

У кастрычніку для грыбнікоў радасць апошняя — збіраюць радоўкі, чарнушкі, казлякі, зелянушкі, сыраежкі, валнушкі.

Хто сее пасля Пакрова, не будзе мець чаго даць карове.

12.10.2024

Прыказкі і прымаўкі пра кастрычнік 2

Кастрычнік зямлю балоціць, а лес залоціць.

Кастрычнік — узыход сонца з лянотай.

Кастрычнік — пазімнік, прадшэсце зімы.

Кастрычнік сакавіку брат: сем пагод на дзень.

Кастрычнік — гразнік: ні калёс, ні палазоў не любіць.

Кастрычнік — «лістабой», «хлебнік».

Кастрычнік — месяц кахання. 3 даўніх часоў на Белай Русі ў гэты час, пасля заканчэння восеньскіх работ, вяселлі гулялі.

Кастрычнік зямлю пакрые дзе лістком, а дзе сняжком.

Кастрычнік на плямістым кані едзе.

Кастрычнік пірагамі цудоўны.

Кастрычнік — месяц хмурны.

09.10.2024

Прыказкі і прымаўкі пра кастрычнік

Ад Пакрова (14 кастрычніка) трэба даваць сена карове.

Вясновы лёд тоўсты, ды слабы, а ў кастрычніку, хоць і тонкі, але ўчэпісты.

Гром у кастрычніку — зіма без снегу, а навальніца — кліча зіму марозную.

Калі 9 кастрычніка дождж са снегам — у студзені могуць тройчы быць адлігі, сонечна і цёпла — чэрвень будзе дажджлівы і халодны.

Калі 13 кастрычніка снег не выпадзе, зіма не скора настане, а калі 14 кастрычніка вецер з усходу падзьме — будзе халодная і марозная зіма.

Калі снег выпадзе да 14 кастрычніка — зіма не хутка настане.

Калі да палавіны кастрычніка з бярозы лісце не ўпала, то снег ляжа позна.

Калі ў сярэдзіне кастрычніка падзьмуць моцныя вятры — зіма халоднай будзе.

Калі ў кастрычніку лістапад прайшоў хутка — то чакай хуткай сцюжы, а зіма будзе суровай, калі ж лісце застаецца зялёным і доўга трымаецца на дрэвах — зіма будзе кароткая, з невялікімі маразамі.