19.04.2014

Прымаўкі пра ежу

Памаўчы, язычок, калі ясі, а не памаўчыш – трасцу з’ясі.
Галоднай курцы зярнятка на думцы.
Як не пад’ясі, дык залатую карэту прадасі.
Галодныму цыганы сняцца.
Як маем, так ужываем.
Гора было ваша, што перапрэўшы была каша, - цяпер бы з’елі й такой, да няма ніякой.
Нюхай, ды не рухай.
Прыйшлі вестачкі, што хочацца естачкі.
Спадзяваўся дзед на мёд, ажно і без вады спаць лёг.

17.04.2014

Прыказкі пра дабро і зло

«Добрага ніколі не замнога»
«Зло дабра ня любіць»
«Добрае доўга ў памяці, а ліхое яшчэ даўжэй»
«Ліха без дабра не бывае»
«Хто ліхога ня бачыў, той добрага шанаваць ня ўмее»
«Ад дабра дабра не шукай»
«Гора прысыпляе, а дабро абуджае»
«Добрае для добрых, а благое нам»

14.04.2014

Прыказкі пра гасціннасць 4


Будзем у гасцях то ў вас, то ў цябе.
Гасцей з усіх валасцей.
Госці пазваны і пасцелі пасланы.
Госцікі - за стол, а лішні - хоць пад стол.
Госць, не дзьміся - еш, што ў місе.
Госцю трэба дараваць, а гаспадару прамаўчаць.
Дзякую за хлеб, соль, за бульбу і кашу, дзякую і за дабрату вашу.
За гасцямі і нам добра.
З-за аднаго абеду сем міль еду.

06.04.2014

Гульня "Значэнне фразеалагізмаў"


Грамада, людзі, калектыў 7

Як гукнеш, так і адгукнецца.
Як людзі, так і мы.
Што людзям, то і нам.
Што міру, то й бабінаму сыну.
Папаў у вараны - крычы, як яны.
І з звярамі звыкаюцца жыць, не толькі з людзьмі.
Не ўсё, як у людзей.
Ні сабе паглядзець, ні людзям паказаць.
Што зрабі, саграшы, толькі людзям скажы.

05.04.2014

Грамада, людзі, калектыў 6

Жаласнікаў многа, ды памагчы нікога.
Як чужыяжалкуюць, людзі не чуюць.
Многа паслугачых, ды мала памагачых.
На гатовае памагачоў шмат.
Дурная помач горш за немач.
Ніхто не здзене і лепшага не дасць.
Услугу ўсе прымаюць, ды часта яе забываюць.
Пажыві для людзей - пажывуць і лдля цябе.
Як мы да людзей, так і людзі да нас.