23.07.2014

Прыказкі пра п'янства 2

Аб першую чарку ёсць спрэчка, аб пятую няма.
Бяжыць, як шавец да карчмы.
Галодны пра хлеб, а п'яны пра хмель.
"Будзь здароў, будзь здароў!" - ды з лаўкі далоў.
Ад водкі розум кароткі.
Быў у касцёле, дзе чаркамі звоняць.
Ад гарэлкі розум мелкі.
Ад п'янага сам Бог уцякаў.
Бачыш, дружа, як гарую: з аднае карчмы ды ў другую.

22.07.2014

Прыказкі пра курэнне


Крукам нос у губы ўрос.
Табаку курыць - здароўе губіць.
Ён майстар кручок загнуць.
Хто курыць, таго да пекла тураць, а хто нюхае, той сам да пекла трухае.
Адно разарэнне - ні табакі, ні курэння.
Убірайцеся з абразамі, бо я прыйшоў з табаком.
Кабак ды табак - старыя суседзі.

21.07.2014

Прыказкі пра слова і пляткарства

Гаварылі за вочы, гаварыце ў вочы.
Губа ні ў каго не замкнёна.
За запытанне не страціш ні абеду, ні снядання.
Добрае слаўцо лепш, чым піўцо.
Кінуў слаўком, як пярком.
За язык ніхто не цягне.
І гэта слова не мякіна.
Не ўсякаму слову вер.
Кайся, не кайся: выпусціў слоўца - не вернеш.
Не частуй мяне ні піўцом, ні вінцом, а прывітай мяне шчыранькім слаўцом.
Сказана - свята.
Сказанага слова ніхто за хвост не зловіць.

17.07.2014

Прыказкі пра музыку 4


Вясёлы дзед - і на кантале іграе, і песні спявае.
Карагод - сем баб пасярод.
Багатаму скрыпка  сама грае, а мая і смыком не хоча.
З музыкі хлеб невялікі.
Нядоўга музыка іграла.
У музыкі хлеб невялікі, а спявакі маюць ніякі.
Які музЫка, такая і мУзыка.

16.07.2014

Прыказкі і прыкметы пра лета 5


Начальная раса невысокая - быць навальніцы.
Паспелі чарніцы - і жыта гатова да жніва.
Не бойся гроз, бойся слёз.
Па лету нагою коп, а ўзімку ў рот хоп.
Пастух рад лету, а пчолы - цвету.
Не спрачацца расе з сонцам.
Расою жыта летам прамакае.
Прасвістаў лета гарачае, прасвішчы і зіму халодную.
Не помніць карова зімы, дачакаўшы лета.
Не сей пшаніцы, калі дзеці ідуць у суніцы.
Ранішняя зара харашэй вячэрняй.

15.07.2014

Прыказкі пра музыку 3


Як знаю, так граю.
Дзе піяне, там гране.
Як глянуў, так і грануў.
Чуў не чуў, бачыў не бачыў вечарынку, а грошы плаці.
Альбо хораша грай, альбо скрыпку паб'ю.
Які музыка, такое і гранне.
Не ўздумаеш дудзець, як нечага надзець.
Галоднаму - ежы, халоднаму - цяпла, а сытаму - музыкі.
Як настроілі, так грае.
Пад гэтую музыку толькі яблыкі красці.

12.07.2014

Прыказкі і прыкметы пра лета 4


Маланкі на чыстым небе - засуха будзе.
Летам нагой прыцягнеш, зімой губамі забярэш.
Летні дзень за зімовы тыдзень.
Многа ягад - да дрэннага ўраджаю жыта.
Летам прызапасіш, зімой знойдзеш.
На вострую касу багаты сенакос.
Моцна парыць - на навальніцу.
Лепшае сена тое, што косіцца па расе.
Ліст на дрэве поўны, дык і сеяць поўна (хопіць).
Мужыку лета, што святому рай.
Людзі рады лету, а пчолы квету.
Не чакай лета доўгага, маліся за цёплае.
Летні дзень зіму корміць.
Не поле родзіць, а лета.

09.07.2014

Прыказкі пра музыку 2


Як дуды надзьмець, так дуды іграюць.
Бяда - ні дуды, ні грання.
Чорт дуду надзьмець, калі дух ідзець.
Ні паспаць, ні паплясаць, ні ў дуду паіграць.
Як язычком, так смычком.
Нашто гэтыя скрыпкі, калі мы іграць не ўмеем.
Кончан баль - і скрыпкі ў торбу.
Гуслі павышлі, пальцы змарыліся.
Славен бубен за гарамі.
Добрая гармошка: і сыграць на ёй, і пасядзець на ёй.

04.07.2014

Прыказкі пра музыку


Не да солі, калі іграюць на басолі.
Ні сюды, ні туды, мае мілыя дуды.
Без скрыпачкі, без дуды ходзяць ногі не туды.
Купіў дуду на сваю бяду.
Дуда як бяда: пачнеш дуць, аж слёзы набягуць.
Усякая дуда ў свой нос дуе.
Як дуду настроіў, так і грае.
Так будзеш дуць, як дадуць.
Кожны б іграў, каб дуду абняў.

02.07.2014

Прыказкі і прыкметы пра ліпень


Вячэрняя раса ў ліпекні - да яснай раніцы.
Ягадна ў ліпені на ўсякую красу.
Духата пасля поўдня - прыкмета навальніцы.
Зязюля да Пятра кукуе.
Святло ў ліпені на ўбытак - гарачыня на прыбытак.
У ліпені ліпы ў поўнай красе.