19.04.2025

Прымаўкі з "НІ"

Ні гневу ні ласкі

Ні кісла ні прэсна

Ні к сялу ні к гораду

Ні калі было ні калі будзе

Ні плот ні азярод

Ні рыба ні мяса

Ні села ні пала

Ні кала ні двара

Ні свету ні радасці

Ні туды ні сюды

Ні ўлева ні ўправа

19.03.2025

Прыказкі з лічэбнікамі. Больш за 10

Ад Каляд тры разы пяць, пастушкі ў поле ляцяць.

Грамніца - хлеба палавіца, зімы трэцяя частка.

Калі да дваццаці работу рабіць не навучышся, то да сівой барады наму- чышся.

13.03.2025

Прыказкі з лічэбнікамі. Дзесяць

 


Адзін біты дзесяцёх нябітых каштуе.

Адзін сыцее - дзесяць пацее.

Галава адна, а языкоў дзесяць.

Дзесяць раз мер і то не вер.

Дзесяць раз мерыць і то сам сабе не верыць.

Прадаць - адны лапці стаптаць, купіць - трэба дзесяць знасіць.

He хваліся ў год, а хваліся ў дзесяць.

Сарока з куста, а дзесяць на куст.

Свае дзесяць разоў пасварацца і памірацца.

Сем сёл, адзін вол, дзесяць начальнікаў.

Сем сёл, адзін вол, а дзесяць прыганятых.