16.07.2013

Прыказкі пра Радзіму 2

Родная зямля мякчэй чужой пярыны. 
На чужой старане не сагрэе і сонца. 
Той Бацькаўшчыну любіць, хто ёй сумленна служыць. 
Для сваёй Айчыны не шкадуюць сілы. 
Той перамагае, хто ў бядзе са сваёй зямелькі не ўцякае. 
Бацькоў не цурайся, а ад Радзімы не адракайся. 
З роднага боку і варона мілая. 
Хто бацьку шануе, той сабе неба гатуе. 
Шануй людзей, то і цябе пашануюць. 
Бацькоўскае слова дарэмна не гаворыцца.

14.07.2013

Прыказкі пра Радзіму

Няма смачнейшае вадзіцы, як з роднай крыніцы. 
Усякай птушцы сваё гняздо міла. 
Радзіма — матка, чужына — мачыха. 
Роднаму зямелька, як зморанаму — пасцелька. 
У сваім краі, як у раі. 
На чужыне і камар загіне. 
Кожнаму свой куток мілы. 
Усюды добра, а дома лепей. 
Кожная сасна свайму бору песню пяе. 

11.07.2013

Прыказкі пра мову і слова

Бацькоўскае слова дарэмна не гаворыцца. 
Будзем мове вучыцца, пакуль смерць не лучыцца.
Гаварыў бы па-польску, ды язык конскі, гаварыў бы па- англійску, ды язык слізкі.
Гавораць-гамоняць, ды не ведаюць, дзе звоняць.
За доўгі язык не пахваляць.
Калі галава думае, язык адпачывае.
Калі ўлез у дугу, не кажы не магу.
Куляй патрапіш у аднаго, а трапным словам- у тысячу.